Bloomberg: Расея рыхтуе новы наступ на Ўкраіну ў лютым-сакавіку

Украіна, жнівень 2022

Увараваньне можа пачацца раней, чым Кіеў атрымае нядаўна абяцаныя танкі з ЗША і Эўропы.

Крэмль спрабуе прадэманстраваць, што расейскія ўзброеныя сілы могуць вярнуць ініцыятыву і тым самым аказаць ціск на Кіеў і яго прыхільнікаў, каб яны пагадзіліся на замірэньне, пра гэта 27 студзеня паведамляе агенцтва Bloomberg.

Пастаянныя няўдачы прымусілі многіх у Крамлі больш рэалістычна ставіцца да сваіх амбіцый, прызнаючы, што нават утрыманьне цяперашняй лініі фронту было б дасягненьнем. Але Пуцін па-ранейшаму перакананы, што перавага ў жывой сіле і гатоўнасьць Расеі працягваць ахвяраваць людзьмі, хоць страты ўжо вылічаюцца дзясяткамі тысяч, дазволіць выйграць, нягледзячы на ўсе няўдачы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Першыя танкі Leopard 2 зь Нямеччыны прыбудуць ва Ўкраіну ў канцы сакавіка — пачатку красавіка

Раней сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што наступныя два-тры месяцы будуць вырашальнымі, бо Расея «пойдзе ва-банк».

Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны ў інтэрвію The Economist раней заявіў, што не сумняваецца, што Расея яшчэ раз паспрабуе ўзяць Кіеў:

«Давайце паглядзім праўдзе ў вочы, баявы патэнцыял расейскай арміі вельмі нізкі, у РФ ёсць рэзэрва ў 1,2-1,5 мільёна чалавек, а цяпер расейцы рыхтуюць каля 200 тысяч сьвежых салдатаў», — адзначыў камандуючы Ўзброенымі сіламі.

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны лічыць, што расейская армія, пэўна, пойдзе ў новы наступ на Луганшчыну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея атакуе Ўкраіну «Шахедамі» і ракетамі. Выбухі ў Адэсе і Кіеве, ёсьць ахвяры