У Беларусі створаць камісію для «тых, жадае вярнуцца на радзіму, але чагосьці баіцца»

Генэральны пракурор Андрэй Швед, каляж

«Прынятае прынцыповае рашэньне: будзе створана міжведамасная камісія, якую ўзначаліць генэральны пракурор. У склад гэтай камісіі будуць уключаныя прадстаўнікі грамадзкасьці, дэпутацкага корпусу, службовыя асобы дзяржаўных органаў», — паведамляе Генпракуратура.

«Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, жадае вярнуцца на радзіму, але чагосьці баіцца, будуць мець магчымасьць зьвярнуцца (інфармацыя будзе разьмешчаная ва ўсіх сродках масавай інфармацыі) у камісію і атрымаць адпаведныя тлумачэньні — аб магчымасьці вярнуцца, аб наяўнасьці або адсутнасьці нейкіх прэтэнзій з боку дзяржаўных органаў да гэтай канкрэтнай асобы», — расказаў генэральны пракурор Андрэй Швед.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў заклікае беларусаў вяртацца. Але толькі тых, «хто будзе ябацькамі яшчэ большымі, чым тыя, хто нас атачаюць»

Апошнія месяцы перасьлед людзей, якія вымушаныя былі зьехаць за мяжу, а потым зь нейкіх прычын вярнуліся, узмацніўся. Сілавікі затрымлівалі беларусаў як адразу пасьля перасячэньня дзяржаўнай мяжы, так і празь некалькі дзён пасьля іх прыезду на радзіму. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Анатоль Лапо заявіў напярэдадні, што пры ўезьдзе ў Беларусь летась за «экстрэмізм» затрымалі звыш 50 чалавек.

Аляксандар Лукашэнка з нагоды магчымасьці вяртаньня тых, хто вымушаны быў уцячы ад перасьледу за мяжу, 24 студзеня заявіў: «Трэба дакладна вызначыць, хто сапраўды перагледзеў свае погляды і хоча спакойна жыць, вучыцца і працаваць. А хто не. Трэба памятаць: ня выключана, што некаторыя зь іх могуць скарыстаць гэта для нанясеньня шкоды інтарэсам дзяржавы. Таму наша задача — выключна індывідуальны падыход да кожнага і справядлівасьць у прыняцьці рашэньняў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пры ўезьдзе ў Беларусь летась за «экстрэмізм» затрымалі звыш 50 чалавек
  • Гэтымі днямі ў Гомлі праходзіць закрыты судовы працэс над адміністратарам пратэставых чатаў «97%» Тацянай Курылінай. 49-гадовая актывістка вярнулася ў Беларусь, паверыўшы ў праграму «Дарога дадому». Пасьля вяртаньня з-за мяжы яе затрымалі і абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Сілавікі ініцыявалі праграму «Дарога дадому», якая, паводле іх, «дазваляе тым, хто выехаў, вярнуцца без наступстваў».
  • У студзені сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Дзьячэнка заявіў, што нязгодныя з уладамі беларусы, якія зьехалі за мяжу, могуць вярнуцца, калі «раскаюцца». «Але гэтыя людзі, на мой погляд, павінны стварыць годны плён пакаяньня. Знаходзячыся за мяжой, яны павінны зрабіць крокі насустрач нашай краіне», — заявіў ён. Адным з такіх крокаў чыноўнік назваў «удзел у розных мерапрыемствах за мяжой у падтрымку нашай дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці трэба верыць заклікам да «беглых» вяртацца. Адказвае Яніна Сазановіч з праекту «Карнікі Беларусі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Безь беларускіх пашпартоў яны пачнуць зьвярэць і паднімуць Ціханоўскую на вілы». Дзеля чаго Лукашэнка пазбаўляе «зьбеглых» грамадзянства
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна вярнулася, бо пагражалі пасадзіць у турму маці». Хто такая адміністратарка чатаў «97%», якая прыехала ў Беларусь і была арыштаваная