Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці трэба верыць заклікам да «беглых» вяртацца. Адказвае Яніна Сазановіч з праекту «Карнікі Беларусі»


Яніна Сазановіч, заснавальніца праектаў «Дзікае паляваньне» і «Карнікі Беларусі»
Яніна Сазановіч, заснавальніца праектаў «Дзікае паляваньне» і «Карнікі Беларусі»

Чалец Савету Рэспублікі Алег Дзьячэнка заклікаў нязгодных з рэжымам беларусаў, якія зьехалі за мяжу, вярнуцца ў Беларусь. Але для гэтага яны павінны «раскаяцца» і «стварыць дастойны плён пакаяньня». Яніна Сазановіч, заснавальніца праектаў «Дзікае паляваньне» і «Карнікі Беларусі», у інтэрвію Свабодзе адказвае на пытаньні, пры якіх умовах можна вяртацца ў Беларусь і па чым можна будзе зразумець, што заклікі ўладаў шчырыя.

У эфіры СТВ Дзьячэнка патлумачыў, што тыя, хто зьехаў, «могуць узяць удзел у розных мерапрыемствах за мяжой у падтрымку нашай дзяржавы».

«Яны крычалі аб увядзеньні санкцый. Няхай зараз папрацуюць на тое, каб зьняць гэтыя санкцыі. Няхай правядуць мітынгі ў Варшаве, Вільні, іншых заходніх дзяржавах за зьняцьце неправамерных, неабгрунтаваных санкцый супраць нашай краіны. Няхай папрацуюць на нашу краіну, на сваю Радзіму, якую яны кінулі, зь якой яны зьехалі, якую яны палівалі брудам за мяжой», — сказаў Дзьячэнка.

Яніна Сазановіч кажа, што ня лічыць сябе ні ў чым вінаватай і не разумее, у чым яна мае раскайвацца.

«Я вызваляю сваю краіну, а вінаватыя тыя, хто чыніць тэрор. Тыя, хто забівае, катуе, садзіць у турмы, зьнішчае жыцьці нармальным беларусам. І я ня думала, каб вяртацца. Зараз у краіне кіруюць тэрарысты, і яны спрабуюць зламаць нашую нацыю. Праблема ў тым, што ня ўсе, хто выехаў, разумелі ад пачатку, з чым яны змагаюцца. Людзі думалі, што на 2 гады зьедуць, што на іх забудуцца і што яны змогуць туды-сюды езьдзіць. Большасьць людзей у 2020 годзе выйшлі ня супраць дыктатуры, а супраць гвалту. Вельмі вялікая частка людзей не разумее, што такое Лукашэнка, дыктатура, рэпрэсіўная машына і што яна будзе зьнішчаць усіх. Гэта наіўнасьць думаць, што рэжым пра іх забыў», — кажа Яніна Сазановіч.

Яніна Сазановіч — фігурантка справы «Чорнай кнігі Беларусі», суд па якой у дадзены момант праходзіць завочна. Усе фігуранты адмаўляюцца вярнуцца ў краіну. Пракурор папрасіў па 12 гадоў турмы для кожнага. Яніну Сазановіч, Дзьмітрыя Навошу, Даніла Багдановіча, Вольгу Высоцкую і Валерыю Занямонскую абвінавачваюць у распальваньні варожасьці, «зьліве» асабістых зьвестак сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG