Прэзыдэнт Дуда патлумачыў, на што Польшча спадзяецца, перадаючы танкі Leopard Украіне

Прэзыдэнты Літвы, Украіны, Польшчы Гітанас Наўседа, Уладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда. Львоў, 11 студзеня 2023

«Гэта сымбалічная колькасьць, але будзем дабівацца ўкладу ад іншых краін».

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што рота танкаў, якія Варшава павінна даць Украіне — гэта сымбалічная колькасьць, але Польшча будзе дамагацца, каб яе прыклад перанялі іншыя краіны.

«Мы будзем дамагацца на міжнароднай арэне, каб гэтая кааліцыя была створаная шэрагам краін, якія будуць рабіць свой унёсак у выглядзе танкаў, каб можна было стварыць большае танкавае падразьдзяленьне. Рота — гэта невялікае падразьдзяленьне, я б нават сказаў сымбалічны, але калі такіх рот будзе больш, то будзе створана брыгадная баявая група або яшчэ большая вайсковая частка, фактычна якая мае вялікае ваеннае значэньне ў абароне Ўкраіны — гэта тое, чаго мы хочам дасягнуць», — сказаў Дуда, паведамляе Польскае радыё.

Ён спадзяецца, што такое фармаваньне, абсталяванае тэхнікай паводле стандартаў NATO, зможа стварыць «сур’ёзную блякаду, жалезную сьцяну для расейскай агрэсіі супраць Украіны».

11 студзеня падчас візыту ў Львоў Анджэй Дуда паведаміў, што Польшча прыняла рашэньне аб перадачы Украіне танкаў Leopard 2.

«Мы прынялі рашэньне аб перадачы такой падтрымкі Ўкраіне з боку Польшчы. Рота танкаў Leopard будзе перададзеная ў рамках кааліцыі. Неабходна атрымаць афіцыйную згоду і выбудаваць міжнародную кааліцыю. Мы ўхвалілі яе сфармаваць. Першая група Leopard разам зь іншымі тыпамі танкаў, спадзяюся, будзе перададзена іншымі краінамі вельмі хутка, каб узмацніць абаронную здольнасьць Украіны», — заявіў Дуда.

Па дадзеных выданьня Defence Express, рота танкаў у Польшчы, як і ў краінах NATO, — гэта 14 машын.

Нямецкі канцлер Оляф Шольц выступае на фоне танка Leopard 2

Украіна неаднаразова заяўляла аб патрэбе ў сучасных танках. Яшчэ ў верасьні 2022 года выданьне Politico са спасылкай на свае крыніцы пісала, што Украіна папрасіла Захад аб тэрміновых пастаўках сучасных танкаў, каб дабіцца посьпеху пры контранаступе на паўночным усходзе краіны, але партнэры зацягваюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дуда, Зяленскі, Наўседа сустрэліся ў Львове: Польшча абяцала Ўкраіне танкі Leopard 2