Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуда, Зяленскі, Наўседа сустрэліся ў Львове: Польшча абяцала Ўкраіне танкі Leopard 2


Прэзыдэнты Літвы, Украіны, Польшчы Гітанас Наўседа, Уладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда. Львоў, 11 студзеня 2023
Прэзыдэнты Літвы, Украіны, Польшчы Гітанас Наўседа, Уладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда. Львоў, 11 студзеня 2023

У цэнтры трохбаковых перамоваў была тэма далейшай дапамогі Ўкраіне ва ўмовах расейскай агрэсіі, а таксама падтрымка празаходніх інтэграцыйных памкненьняў Украіны.

Прэзыдэнты Польшчы, Літвы і Ўкраіны Анджэй Дуда, Гітанас Наўседа і Ўладзімір Зяленскі на сустрэчы ў Львове падпісалі дэклярацыю ў рамках Люблінскага трохкутніка.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Канцылярыі польскага прэзыдэнта, у дэклярацыі пацьверджана неад’емнае права Ўкраіны абараняць свой сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць. У дэклярацыі таксама адзначаецца, што Польшча і Літва жадаюць дапамагчы ў аднаўленьні Ўкраіны пасьля завяршэньня вайны.

У цэнтры трохбаковых перамоваў была тэма далейшай дапамогі Ўкраіне ва ўмовах расейскай агрэсіі, а таксама падтрымка празаходніх інтэграцыйных памкненьняў Украіны.

На прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што польскі ўрад перадасьць Украіне роту танкаў Leopard 2 у рамках міжнароднай кааліцыі. (Паводле стандартаў NATO роту складаюць 14 танкаў. — Радыё Свабода).

Гітанас Наўседа паведаміў, што Літва перадасьць Украіне сыстэмы супрацьпаветранай абароны і зэнітныя сыстэмы.

Апошняя сустрэча ў межах Люблінскага трохкутніка адбылася на ўзроўні прэм’ер-міністраў Польшчы, Літвы і Ўкраіны ў лістападзе 2022 году. Яна таксама завяршылася падпісаньнем дэклярацыі.

Фармат Люблінскага трохкутніка быў створаны ў 2020 годзе. У ліпені 2021-га міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба назваў Люблінскі трохкутнік «рэальнай альтэрнатывай на будучыню» для Беларусі.

У студзені 2021 году сустрэча міністраў замежных спраў Украіны, Польшчы і Літвы праходзіла ў дыстанцыйным рэжыме пры ўдзеле Сьвятланы Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG