Улады ліквідуюць «Місію дапамогі зьняволеным», якая дзейнічае ў Беларусі з 2000 году
Зьняволеныя ў Жодзінскай турме. Ілюстрацыйнае фота
Разгляд пазову Міністэрства юстыцыі праходзіць у Вярхоўным судзе 11 студзеня.
Судзьдзя Вярхоўнага суду Вера Кругава разглядае пазоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якое патрабуе зьліквідаваць міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Місія дапамогі зьняволеным», зарэгістраванае ў Беларусі 2000 годзе. Пачатак працэсу ў 11:00.
Інфармацыя аб публічнай дзейнасьці арганізацыі мала, пра сутнасьць прэтэнзій уладаў да яе таксама вядома мала.
На гэтым тыдні ў Вярхоўным судзе таксама разглядаюць пазовы аб ліквідацыі:
Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры — адной з найстарэйшых культурна-гістарычных арганізацый у Беларусі, заснаванай у 1966 годзе;
Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчын, зарэгістраванай у 1996 годзе, якая займалася рэалізацыяй праграм «у прасоўваньні гендэрнай роўнасьці і супрацьдзеяньні гендэрнаму гвалту».
Колькасьць зьліквідаваных грамадзкіх арганізацый у Беларусі ўжо большая за тысячу.