Паўліне Лосік споўнілася чатыры гады, яе бацькі застаюцца за кратамі

Ігар, Паўліна і Дар'я Лосікі. Каляж

Бацькі Паўліны, Ігар і Дар’я Лосікі, знаходзяцца за кратамі. У справе Дар’і неўзабаве павінен адбыцца суд.

4 студзеня дачцэ журналіста Свабоды Ігара Лосіка і Дар’і Лосік Паўліне споўнілася чатыры гады. Свой дзень народзінаў Паўліна сустрэла з бабулямі і дзядулямі.

Ейныя бацькі цяпер знаходзяцца за кратамі. Ігар адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, Дар’я знаходзіцца ў Берасьцейскім СІЗА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Справу Дар’і Лосік накіравалі ў суд

Бяз таты Паўліна сустракае дзень народзінаў ужо трэці раз, Ігара арыштавалі 25 чэрвеня 2020 году. 14 сьнежня 2021 яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка 2022 году, яе абвінавачваюць у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці за камэнтар тэлеканалу «Белсат» аб умовах утрыманьня Ігара Лосіка ў калёніі. Справу Дар’і ужо перадалі ў суд, працэс павінен пачацца неўзабаве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Каб вызвалілі Дашу, яму было б значна лягчэй». Ігар Лосік вельмі трывожыцца за жонку

Трохгадовую Паўліну пасьля затрыманьня Дар’і ўзялі да сябе яе бацькі. Сем’і Ігара і Дар’і апякуюцца дзяўчынкай па чарзе, яна ходзіць у садок.

Павітаць зьняволеных бацькоў Паўліны лістом, тэлеграмай можна па адрасах:

  • Лосік Дар’і Аляксандраўне, 224030, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 37, СІЗА-7, Берасьце, Беларусь
  • Лосіку Ігару Аляксандравічу, ПК № 1, 211445, г. Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8, 7 атрад.

Для Дар’і Лосік магчымасьці адпраўляць пасылкі няма, яны ўваходзяць у ліміт перадач. Яна можа атрымліваць грашовыя пераводы на паштовы адрас СІЗА-7 або праз інтэрнэт можна зрабіць плацёж па рэквізытах:

  • УНП: 200292322
  • BIC: BAPBBY2X
  • IBAN: BY49BAPB36429921800110000000

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як «сацыяльная дзяржава» забірае ўсё ў малой дзяўчынкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За кратамі, бо журналісты