У Берасьцейскай вобласьці ўпала ракета. У Лукашэнкі заявілі, што яна прыляцела з Украіны. ФОТА

Аскепкі ракеты, якая ўпала ў Берасьцейскай вобласьці 29 сьнежня

29 сьнежня ў прамежку з 10.00 да 11.00 у Берасьцейскай вобласьці ўпала ракета.

У прэс-службе Лукашэнкі заявілі, што ракета прыляцела з тэрыторыі Ўкраіны і гэта ракета з комплексу С-300. На месцы працуюць адмыслоўцы.

Ракета на тэрыторыі Беларусі. 29 сьнежня 2022

Разглядаюцца дзьве асноўныя вэрсіі:

  • 1. Залёт ракеты на тэрыторыю Беларусі, аналягічны нядаўняму інцыдэнту ў Польшчы, калі ракета паляцела ня ў той бок;
  • 2. Ракета зьбітая ў выніку работы сыстэм СПА Беларусі.

На месцы здарэньня працуюць Сьледчы камітэт, МУС, Міністэрства абароны. Зьвестак аб пацярпелых на гэты момант няма.

Па факце здарэньня з ракетай у Янаўскім раёне Мінабароны Беларусі заявіла:

«Сёньня ў раёне 10 гадзін сіламі войскаў супрацьпаветранай абароны была разьбітая паветраная цэль. Яе абломкі знойдзеныя на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Янаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці.

У ходзе праверачных мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што абломкі належаць зэнітнай кіраванай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Ўкраіны».

Рэшткі ракеты, якая ўпала ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Каляж. 29 сьнежня 2022

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны заявіла, што выпушчаную ў Валынскай вобласьці ракету зьбіла беларуская СПА. Украіна не выключае правакацыі Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас новай атакі на Ўкраіну Расея выпусьціла 69 ракет, украінцы зьбілі 54 зь іх
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падобна да правакацыі. Прычым не беларускай, а расейскай». Украінскі вайсковы экспэрт пра ракету на Берасьцейшчыне