«Беларусь застаецца міралюбівай дзяржавай». Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі і скрытыкаваў латвійскія ўлады

Мартыньш Стакіс, мэр Рыгі, які падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2021 годзе памяняў афіцыйны сьцяг Беларусі на бел-чырвона-белы

Беларусы ніколі не выступалі «ініцыятарам ваеннага канфлікту» і заўсёды з «прыязнасьцю і павагай» ставіліся да суседзяў, гаворыцца ў віншаваньні Аляксандра Лукашэнкі народу Латвіі зь Днём абвяшчэньня Латвійскай Рэспублікі.

Пра гэта паведамляе BPN.

«Спрадвеку народы абедзьвюх краінаў жылі ў сэрцы Эўропы, захоўваючы свае непаўторнасьць і самабытнасьць, — гаворыцца ў віншаваньні. — Сёньня Беларусь таксама застаецца міралюбівай дзяржавай, прыхільніцай дыялёгу і агульнай бясьпекі ў рэгіёне».

Паводле Лукашэнкі, «усё больш жыхароў Латвіі адчуваюць», што іх палітыкі «працуюць не на карысьць людзей і пазіраюць на замежных дарадцаў».

«Распальваючы абстаноўку, яны сьцягнулі ў Прыбалтыку сілы і ўзбраеньне, пабудавалі сьцены, падштурхнулі вашую краіну да эканамічнай катастрофы», — заявіў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэр Рыгі: Наш доўг — падтрымаць Беларусь, нават калі гэта будзе нам нешта каштаваць

«Нас не падзеляць ні штучны плот з калючым дротам, ні злачынная барацьба часовых латвійскіх кіраўнікоў зь дзяржаўнымі сымбалямі, гісторыяй і помнікамі продкаў», — падкрэсьліў Лукашэнка ў сваім віншаваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на мэра Рыгі і міністра замежных спраў Латвіі

Сёлета ён ужо віншаваў народы Ўкраіны і Польшчы зь дзяржаўнымі сьвятамі, не зьвяртаючыся да ўладаў гэтых дзяржаваў і крытыкуючы іх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пажадаў Украіне на Дзень Незалежнасьці мірнага неба, не згадаўшы абстрэлы з тэрыторыі Беларусі. У Кіеве адказалі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка павіншаваў «народ Польшчы» са сьвятам Незалежнасьці. Што ён не згадаў у віншаваньні