Пасьля адступленьня войскаў РФ з Херсону разбураныя сем мастоў. Зьявіліся спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar

Пашкоджаная дамба Кахоўскай ГЭС

Як мінімум сем мастоў, чатыры зь якіх перасякаюць Дняпро, былі разбураныя на працягу сутак пасьля заявы Міністэрства абароны Расеі аб адступленьні войскаў з Херсону.

Аб гэтым паведамляе тэлеканал CNN, спасылаючыся на спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar.

На здымках відаць, што пашкоджаная дамба Кахоўскай ГЭС і вада выцякае з трох шлюзавых варот. Мясцовыя ўкраінскія тэлеграм-каналы паведамлялі, што гукі выбухаў былі чутныя каля Кахоўскай ГЭС у ноч на 11 лістапада.

Пашкоджаная дамба Кахоўскай ГЭС

Акрамя таго, былі разбураныя аўтамабільна-пешаходны і чыгуначны Антонаўскія масты, аўтамабільная і чыгуначная дарогі над плацінай Кахоўскай ГЭС, удакладняе CNN.

Разбураны Дар'еўскі мост праз раку Інгулец у Херсонскай вобласьці.

Кадры разбуранага Антонаўскага мосту ў Херсонскай вобласьці.

Аб вывадзе расейскіх войскаў з акупаванага Херсону на левы бераг Дняпра было абвешчана 9 лістапада. 11 лістапада ведамства справаздала аб заканчэньні адводу войскаў. У гэты ж дзень у Херсон увайшлі ўкраінскія вайскоўцы. Сотні жыхароў гораду выйшлі на вуліцы з украінскімі сьцягамі, каб прывітаць вайскоўцаў. Над цэнтральнай плошчай быў узьняты сьцяг Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мядзьведзеў прыгразіў прымяніць супраць Украіны «увесь арсэнал сродкаў паражэньня»