Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, апублікаванага «Лявада-цэнтрам». У цэлым балянс пазытыўных і нэгатыўных адзнак у кастрычніку склаў 63% супраць 36%, канстатуецца на сайце сацыялягічнага цэнтру. У верасьні суадносіны былі іншыя: 52% супраць 47%.
Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Паводле іншых апытаньняў, праведзеных незалежнымі праектамі Russian Field і «Хронікі», у Расеі скарачаецца колькасьць прыхільнікаў працягу вайны ва Ўкраіне, адзначае ініцыятыва Re: Russia, заснаваная палітыкам Кірылам Рогавым.
Так, паводле вынікаў верасьнёўскага дасьледаваньня Russian Field, у РФ прыкметна зьменшылася «партыя вайны» (з 25% да 16%) і крыху павялічылася «партыя міру» (з 23% да 27%). Зрэшты, асноўная маса расейцаў па-ранейшаму выказвае давер кіраўніцтву краіны і гатоўнасьць падтрымаць любыя яго дзеяньні.
Гэтыя дадзеныя атрыманыя на фоне даволі вострай дыскусіі ў расейскіх экспэртных колах аб тым, ці варта ў поўнай меры давяраць вынікам сацыялягічных дасьледаваньняў ва ўмовах ваеннай цэнзуры і масавых рэпрэсій.
У адпаведнасьці з апытаньнямі як пракрамлёўскіх ФОМ і ВЦИОМ, гэтак і незалежнага «Лявада-цэнтру», каля 70-80% рэспандэнтаў падтрымліваюць вайну ва Ўкраіне і Пуціна.
«Голас Амэрыкі» папрасіў пракамэнтаваць сытуацыю навуковага кіраўніка «Лявада-цэнтру» Льва Гудкова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Медуза»: 30% апытаных у Расеі — за тое, каб неадкладна спыніць вайну— Што паказваюць вашы апошнія замеры адносна стаўленьня расейцаў да вайны ва Ўкраіне?
— Доля тых, хто ўхваляе вайну, не зьніжаецца, але адначасова прыкметна расьце і колькасьць тых, хто хацеў бы перамоваў аб міры. Паводле нашых дадзеных, са жніўня колькасьць прыхільнікаў мірных перамоваў вырасла з 44% да 57%, і яны сталі дамінаваць. Гэта адбылося пасьля мабілізацыі, увядзеньня ваеннага становішча ў асобных рэгіёнах краіны і пасьпяховага наступу ўкраінскай арміі, што зрабіла шокавае ўражаньне на расейскае насельніцтва.
У прынцыпе, падтрымка вайны захоўваецца на адным і тым жа ўзроўні пачынаючы з красавіка. Гэты ўзровень крыху апусьціўся пасьля мабілізацыі, але аднавіўся ў кастрычніку. Справа ў тым, што ўся незадаволенасьць грамадзянаў тым, што адбываецца, зводзіцца пераважна да таго, што, маўляў, паваявалі і хопіць, трэба спыніцца, спыніць ваенныя дзеяньні і пачаць мірныя перамовы.
Таму што вайна зацягваецца, канца і краю ёй не відаць, а ісьці на фронт добраахвотна ці па мабілізацыі мала хто жадае. Аднак гэта не азначае, што людзі, прынамсі на словах, намінальна не падтрымліваюць гэтую вайну. Устаноўлены прымусовы кансэнсус (паміж уладай і насельніцтвам) з дапамогай прапаганды і цэнзуры. І ў гэтым пляне нічога, паўтаруся, не мяняецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэакцыя беларусаў на вайну адрозьніваецца ад рэакцыі і ўкраінцаў, і расейцаў. Сацыёлягі патлумачылі цікавую зьяву— А што адбываецца з рэйтынгамі ўладаў?
— У верасьні, пасьля мабілізацыі, было іх зьніжэньне на 5–6 адсоткавых пунктаў, а ў кастрычніку яны вярнуліся на ранейшы ўзровень. Паглядзім, што будзе ў лістападзе. Думаю, гэта, як і ўздым настрою, часовая зьява. Але ёсьць тэндэнцыя, на што паказваюць усе сацыялягічныя цэнтры: на зьніжэньне падтрымкі ўлады. Таксама ўзмацняецца нежаданьне ваяваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці варта давяраць сацыялёгіі ва ўмовах дыктатуры? Дыскусія экспэртаў— Як вы ставіцеся да сьцьвярджэньняў, што расейскія сацыялягічныя дасьледаваньні ва ўмовах вайны мала аб’ектыўныя?
— Гэта проста дэмагогія. Тут таксама па сутнасьці нічога не зьмянілася. Мы адмыслова правялі другасны аналіз адмоваў, перарваных інтэрвію. Абсалютна ніякіх зьменаў тут няма. Усё гэта лухта наконт страху ці нежаданьня адказваць на пытаньні сацыёлягаў. Гэта выдаваньне жаданага за існае. Наадварот, сярод найбольш адукаваных людзей расьце колькасьць жадаючых выказаць сваю пазыцыю. А асноўная маса боўтаецца пад уплывам прапаганды ў нявызначанасьці: ваяваць не жадаюць, але супрацьдзейнічаць ці хаця б супярэчыць уладам таксама.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Лявада-цэнтар»: Амаль дзьве траціны расейцаў ня лічаць Расею эўрапейскай краінай— Але ж расейцы ўсё ж не бяздумныя фанатыкі. Цяпер расьце колькасьць загінулых ва Ўкраіне мабілізаваных. Ці ёсьць нейкая рэакцыя на гэта?
— Сутнасьць у тым, што падобная інфармацыя (пра ваенныя страты) не абмяркоўваецца ў СМІ. Чуткі пра гэта распаўсюджваюцца, але павольна. Рэальна агульнай рэакцыі на гібель людзей няма. Бо ў краіне поўная інфармацыйная блякада. Мінабароны зусім адкрыта хлусіць наконт стратаў, а зьвесткі, якія публікуюцца заходнімі і апазыцыйнымі мэдыя, даступныя вельмі абмежаванай колькасьці людзей.
Ні Фэйсбук, ні Твітэр у Расеі не працуюць. Інфармацыя пра масавыя страты часам нібыта і абмяркоўваецца, але ня вельмі прымаецца на веру. Асноўная маса людзей нічога дакладна ня ведае пра тое, што адбываецца, або мае скажоную карцінку, навязаную тэлевізарам. А асобныя выпадкі гібелі на ўсерасійскую аўдыторыю ня робяць належнага ўражаньня, таму што гэта інфармацыя, якая тычыцца ў асноўным сваякоў тых, каго забілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Моладзь — самая прапуцінская частка насельніцтва, — Леў Гудкоў— Што ж павінна здарыцца, каб сьвядомасьць людзей прачнулася?
— Калі адбудзецца пасьлядоўнае выцісканьне расейскага войска з украінскай тэрыторыі (адным Херсонам справа, мяркую, не абмяжуецца), то, вядома, гэта павінна паўплываць на розумы расейцаў. Але зьмены ў сьвядомасьці ўсё роўна адбудуцца ня хутка. Пакуль жа да людзей зь вялікай цяжкасьцю даходзіць абʼектыўная інфармацыі пра стан рэчаў на ўкраінскіх франтах. Пры гэтым прыблізна дзьве траціны рэспандэнтаў, напрыклад, ня вераць, што мабілізацыя абмяжуецца 300 тысячамі, і гэта выклікае іх насьцярожанасьць і рост недаверу да ўладаў. А галоўнае — пачынаецца стома ад бессэнсоўнай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Баюся, што асаблівага супраціву не было б». Дырэктар «Левада-цэнтру» пра гіпатэтычнае расейскае ўварваньне ў Беларусь— Як жа прапагандзе ўдаецца падтрымліваць агонь у вогнішчы вайны?
— Цяпер асноўны акцэнт на старой гісторыі пра «злы» Захад, пра пагрозу бясьпецы Расеі зь ягонага боку. Пра гэта бесьперапынна кажуць на расейскім ТБ, і гэта зьяўляецца ўмовай падтрымкі вайны, ня тое каб яе ўхвалы, але адсутнасьці супраціву ёй. Гэта чыста канфармісцкі, млявы падыход: пасіўныя паводзіны і адсутнасьць волі да супраціву. Плюс бязладзьдзе ў галовах. Але што таксама праўда — колькасьць агрэсіўна настроеных прыхільнікаў вайны да пераможнага канца сапраўды пайшла на спад.