Расея атакавала поўнач і цэнтар Украіны дронамі з тэрыторыі Беларусі

Расейскі дрон-камікадзэ над Кіевам, 17 кастрычніка 2022 году

Камандаваньне паветраных сіл Украіны паведаміла, што 19 кастрычніка дроны, якімі Расея атакавала поўнач і цэнтар Украіны, былі запушчаныя з тэрыторыі Беларусі.

«Адначасова з ракетным абстрэлам акупанты атакавалі Ўкраіну бесьпілётнікамі-камікадзэ «Shahed-136» з паўночнага кірунку, у прыватнасьці, з тэрыторыі Беларусі.

Па стане на 15.30 10 лятаючых боепрыпасаў зьнішчыла супрацьпаветраная абарона Паветраных сіл паветранага камандаваньня «Цэнтар», — адзначаецца ў паведамленьні ўкраінскіх вайскоўцаў.

Апоўдні Расея з паўночна-ўсходняга кірунку таксама запусьціла шэсьць ракет на тэрыторыю Ўкраіны з бамбавікоў-ракетаносцаў Ту-95 і Ту-160. Зь іх чатыры зьбілі ўкраінскія паветраныя сілы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На прыцэле Кіеў, Жытомір, Дніпро, Мікалаеў: Расея не спыняе атакі ракетамі і дронамі па энэргааб’ектах Украіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Другі тыдзень ідуць расейскія атакі на цывільныя аб’екты Ўкраіны: атакавалі Кіеў, Мікалаеў і іншыя гарады. ФОТА