Частка людзей была ў палоне ў Аленаўцы Данецкай вобласьці і на акупаваных расейскім войскам тэрыторыях Запароскай і Херсонскай абласьцей.
Мінабароны Расеі пацьвердзіла абмен, але дэталяў не раскрыла.
Апошні раз бакі паведамлялі пра абмен палоннымі 11 кастрычніка. Украінскі бок расказаў, што атрымаў 32 чалавек, а таксама цела ізраільцяніна Дзьмітрыя Фіялкі.
Да гэтага буйны абмен Расея і Ўкраіна правялі 22 верасьня. Тады Кіеву выдалі 215 чалавек, у тым ліку байцоў батальёну «Азоў». Кіеў перадаў прарасейскага палітыка Віктара Медзьведчука. Таксама ў Расею вярнуліся 55 чалавек, у тым ліку прарасейскія сэпаратысты. Пасярэднікам у абмене выступала Турэччына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна афіцыйна прызнала, што апошні абмен палоннымі з Расеяй ажыцьцяўляўся на мяжы зь БеларусьсюГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
WP: ФСБ была супраць абмену «азоўцаў» на Медзьведчука, але Пуцін настаяўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Нас катавалі дзеля забавы». Што расказалі вызваленыя з расейскага палону грамадзяне Вялікай Брытаніі