Папа Францішак заклікаў Пуціна спыніць «сьпіраль гвалту і сьмерці» ва Ўкраіне

Vatican Pope

Кіраўнік Каталіцкай царквы асудзіў рост рызыкі ядзернай вайны, назваўшы яе «абсурднай».

Папа Францішак заклікаў прэзыдэнта Расіі Ўладзіміра Пуціна спыніць «сьпіраль гвалту і сьмерці» з-за вайны Расеі ва Ўкраіне.

Заява папы Францішка была агучаная 2 кастрычніка падчас публічнага выступу на плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме. Яна стала адным з самых яркіх выказваньняў, якія ён зрабіў пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага.

Лідэр Каталіцкай царквы таксама асудзіў рост рызыкі ядзернай вайны, назваўшы яе «абсурднай».

Папа Францішак таксама заклікаў прэзыдэнта Украіны Ўладзіміра Зяленскага «быць адкрытым» на мірныя прапановы па спыненьні вайны.

Камэнтары пантыфіка прагучалі праз два дні пасьля таго, як Пуцін абвясьціў, што Расія анэксуе чатыры вобласьці Ўкраіны, на гэты момант часткова акупаваныя расейскімі войскамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Якія наступствы будзе мець анэксія Расеяй 4 вобласьцяў Украіны? Дыскусія экспэртаў

У сваёй прамове 30 верасьня Пуцін таксама зрабіў завуаляваныя пагрозы аб выкарыстаньні ядзернай зброі, паўтарыўшы свае заявы, у якіх папярэджваў Захад, што «гэта не блеф».

Крэмль пакуль ніяк не адрэагаваў на камэнтар Папы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэзыдэнты 9 краінаў NATO выказаліся за сяброўства Ўкраіны ў альянсе і заклікалі павялічыць ёй дапамогу ў вайне з Расеяй