Ці стане вынікам мабілізацыі ў Расеі ўцягваньне ў вайну беларускага войска? Чаму Пуцін не абвясьціў вайну? Ці гатовы ён націснуць ядзерную кнопку? Ці можа Расея інсьпіраваць і ў Беларусі рэфэрэндум аб далучэньні да РФ?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Сёньня ў сваім тэлезвароце прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паведаміў, што падпісаў указ аб частковай мабілізацыі грамадзянаў Расеі. Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу, які выступіў пасьля Пуціна, паведаміў, што мяркуецца прызваць на вайсковую службу 300 тысячаў расейцаў.
У тэлезвароце Пуцін вітаў правядзеньне рэфэрэндумаў аб далучэньні да Расеі ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай вобласьцях Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расеі на вайну супраць Украіны. Шайгу назваў плян: 300 тысяч чалавекЦі пашлюць беларусаў ваяваць?
Карбалевіч
Валер Карбалевіч
- Думаю, што не пашлюць. Лукашэнка будзе працягваць лінію падтрымкі Расеі ў гэтай вайне, тэрыторыя Беларусі будзе прадастаўленая Расеі для працягу атакаў на Ўкраіну. Я не выключаю, што будзе новы паход на Кіеў з тэрыторыі Беларусі.
- Лукашэнка будзе ладзіць нейкія мерапрыемствы на заходняй і паўночнай межах, але гэтым усё абмяжуецца.
- Галоўнае абмежаваньне для Лукашэнкі — настрой беларускага грамадзтва, якое ў большасьці ня хоча ўдзелу беларускага войска ў гэтай вайне.
Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
- Калі прызавуць 300 тысячаў расейцаў, то што могуць вырашыць 15 тысячаў баяздольнага войска Беларусі? Уся беларуская армія — гэта 60 тысячаў, але, паводле вайсковых экспэртаў, баяздольных зь іх толькі чвэрць.
- Лукашэнка кажа, што трэба абараняць ад NATO заходнюю мяжу, нельга дапусьціць удару ў сьпіну расейцам.
- Пасьля ўчорашніх заяваў Лукашэнкі і сёньняшняй мабілізацыі ў Расеі імавернасьць уцягваньня беларускага войска ў вайну павялічылася. Але яна ўсё яшчэ застаецца невысокай.
- Паводле вайсковых экспэртаў, больш важнае пытаньне гэтай вайны — гэта ўзбраеньне. Украінскія войскі ад пачатку мелі перавагу ў колькасьці, але не маглі наступаць, пакуль не атрымалі сучасную зброю. Так што невідавочна, што гэтыя 300 тысячаў зробяць пералом у вайне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Расеі мабілізацыя. Беларусі падрыхтавацца?Ці будзе новы сухапутны ўдар па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі?
Цыганкоў
- Мне здаецца гэта ня вельмі імаверным. Тагачасны ўдар зь Беларусі быў для ўкраінцаў нечаканы. Цяпер яны значна больш падрыхтаваныя да ўдару з поўначы.
- Зараз расейцам будзе важней абараняць тыя тэрыторыі, якія яны абвесьцяць расейскімі па выніках «рэфэрэндумаў».
- На поўдні і на ўсходзе ўкраінцы наступаюць. Ня думаю, што ў расейцаў хопіць сілаў яшчэ і на нанясеньне ўдару з поўначы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як Ціханоўская і Лукашэнка адрэагавалі на мабілізацыю ў РасеіЧаму Пуцін не абвясьціў вайну?
Карбалевіч
- Напэўна, таму, што ў Расеі за ўжываньне гэтага слова зараз крымінальная адказнасьць. Гэта, зразумела, жарт. Але слова «вайна» пужае расейскае грамадзтва. Таму ўлады імкнуцца яго пазьбягаць.
- Але мабілізацыя, нават частковая, гэта ўжо вайна.
- Рашэньне аб мабілізацыі ня будзе папулярным у Расеі. Каб не траўмаваць грамадзтва яшчэ больш, вырашылі пакуль вайну вайной усё ж не называць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Тысячы мужчын кінуць у мясарубку вайны». У Расеі абвясьцілі ўсеагульную акцыю пратэсту супраць абвешчанай Пуціным мабілізацыіЦыганкоў
- Апазыцыйныя Крамлю аналітыкі шмат часу гаварылі, што Пуцін ня пойдзе на мабілізацыю, бо гэта выкліча вялікае незадавальненьне ў расейскім грамадзтве.
- Сёньня ў сацыяльных сетках гучаць заклікі да расейцаў выходзіць на вуліцы і пратэставаць супраць мабілізацыі. Я думаю, што гэтыя пратэсты ня будуць шматлікімі, ня будзе масавага ўзрушэньня. Мяркую, што гэтая мабілізацыя выкліча «кухоннае» незадавальненьне і новую хвалю эміграцыі.
Ці ўжыве Пуцін ядзерную зброю?
Карбалевіч
- Пуцін не ўпершыню становіцца на шлях ядзернага шантажу. Такія пагрозы гучалі і раней, зараз ён іх паўтарыў.
- Мабілізацыя ў Расеі азначае эскаляцыю вайны з Украінай і канфлікту Расеі з Захадам. Пуцін ідзе ва-банк, ён падвышае стаўкі.
- Пагроза ядзернай вайны павялічваецца ў сувязі з рашэньнямі Пуціна, агучанымі сёньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Навошта Расея фарсіруе рэфэрэндумы аб далучэньні акупаваных тэрыторый Украіны? Меркаваньне расейскага вайсковага экспэртаНаступны рэфэрэндум пра далучэньне да РФ — у Беларусі?
Дракахруст
- Рэфэрэндумы ў 4 вобласьцях Украіны праводзяцца надзвычай пасьпешліва, не зважаючы ні на якія працэдуры і на права. А можа, і зь Беларусьсю так можна?
Цыганкоў
- Мяркую, што нельга. Беларусь — незалежная дзяржава, там ёсьць асоба, якая называе сябе прэзыдэнтам. Яна не знаходзіцца пад юрыдычна прызнанай акупацыяй. Пра акупацыю Беларусі гавораць палітыкі і публіцысты, але гэта больш рытарычная фігура.
- У Крыме ў 2014 годзе яшчэ спрабавалі рабіць нейкія рухі — дэпутатаў зьбіралі, выбарчыя ўчасткі стваралі. Цяперашнія заплянаваныя «рэфэрэндумы» — гэта чыстая прафанацыя, захоп чужых тэрыторый.
- У Беларусі ўсё ж ёсьць свая ўлада, сваё войска, свае выбарчыя камісіі. І правесьці нейкі рэфэрэндум па-за гэтымі структурамі немагчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Індэкс Маскоўскай біржы абваліўся на 10% пасьля аб'яўленьня Пуціным мабілізацыіКарбалевіч
- Павелічэньне расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі магчымае. Але рэфэрэндум аб далучэньні да РФ бяз згоды палітычнага кіраўніцтва Беларусі немагчымы.
- Пуцін кажа пра рэфэрэндумы ў «ЛДНР» і Херсонскай і Запароскай вобласьцях, што да яго зьвярнуліся мясцовыя кіраўнікі. Цяжка сабе ўявіць, што такая просьба паступіць ад Лукашэнкі.
- А калі нейкія калябаранты ў Беларусі ад імя беларускага народу зьвернуцца да Пуціна з аналягічнай просьбай, яны хутка апынуцца ў беларускай турме.
- Рэфэрэндумы ў «ЛДНР» вызваляюць Лукашэнку ад непрыемнага пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці гэтых самаабвешчаных рэспублік. А пасьля рэфэрэндуму пытаньне будзе зьнятае.
- Ёсьць міжнародная працэдура прызнаньня незалежнасьці дзяржаваў. Працэдуры прызнаньня прыналежнасьці пэўных тэрыторый той ці іншай дзяржаве ня існуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Расея вырашыла Ўкраіну закідаць трупамі». Як ва Ўкраіне адрэагавалі на заяву Пуціна аб мабілізацыі