Ва Ўкраіне паведамілі пра абстрэл Паўднёва-Ўкраінскай АЭС расейцамі. ВІДЭА

Паўднёва-Ўкраінская АЭС

Ракета ўпала за 300 мэтраў ад рэактараў.

Прадпрыемства «Энэргаатам» паведаміла аб абстрэле Паўднёва-Ўкраінскай АЭС з боку расейскай арміі. У тэлеграм-канале кампанія піша, што прамысловая зона Паўднёва-Ўкраінскай АЭС, разьмешчанай у Мікалаеўскай вобласьці на берагах ракі Паўднёвы Буг, трапіла пад ракетны абстрэл каля паўночы.

Ракета ўпала за 300 мэтраў ад рэактараў.

Ударнай хваляй пашкоджаны будынак АЭС, разьбіта больш за 100 вокнаў. На месцы падзеньня снараду засталася варонка дыямэтрам 4 мэтры і глыбінёй 2 мэтры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МАГАТЭ паведаміла аб аднаўленьні другой рэзэрвовай электралініі на Запароскай АЭС

Акрамя таго, адключыўся адзін з гідраагрэгатаў Аляксандраўскай ГЭС, якая ўваходзіць у склад Паўднёва-Ўкраінскага энэргакомплексу.

«Усе тры энэргаблёкі станцыі працуюць у штатным рэжыме. Пацярпелых у пэрсанале станцыі, на шчасьце, няма», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паўднёва-Ўкраінская АЭС

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскі кантроль над сусьветнай ядзернай энэргетыкай

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пракамэнтаваў чарговы абстрэл стратэгічна важнага аб’екту расейцамі:

«Акупанты зноў захацелі пастраляць, але забыліся, што такое атамная станцыя. Расея пагражае ўсяму сьвету. Мы павінны спыніць яе, пакуль ня позна».