ААН апублікавала новы даклад аб чалавечым развіцці-2022 (Human Development Index — 2021/2022). Беларусь заняла ў ім 60-е месца.
Такім чынам, адзначае «Зеркало», пазыцыі Беларусі ў рэйтынгу працягваюць пагаршацца другі год запар.
У новым рэйтынгу краінаў паводле індэксу чалавечага разьвіцьця Беларусь заняла 60-е месца са 191 дзяржавы. У леташнім рэйтынгу Беларусь займала 53-е месца, а ў 2020-м — 50-е.
Самае высокае ў месца ў рэйтынгу сярод суседзяў Беларусі заняла Польшча — 34-е месца. На 35-й пазыцыі Літва, Латвія — на 39-й, Расея — на 52-м месцы, а Ўкраіна — на 77-м.
Першыя месцы ў рэйтынгу занялі Швайцарыя, Нарвэгія, Ісьляндыя, Ганконг і Аўстралія.
Сярод аўтсайдэраў краіны Афрыкі. Самы ніжні радок, 191-ы, займае Паўднёвы Судан, крыху вышэй — Чад, Нігер, ЦАР і Бурундзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі жывецца ўжо значна лепш, чым на Багамах. Новы індэкс ААНГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусь і Расея ў лічбах: у каго больш перавагаў?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расеец багацейшы за беларуса на 47 бігмакаў, але жыве горш. Чаму так