Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі жывецца ўжо значна лепш, чым на Багамах. Новы індэкс ААН


У сёлетнім Індэксе чалавечага разьвіцьця Беларусь дзеліць 50-е месца з Казахстанам. Абедзьве краіны маюць індэкс роўны 0,817.

Індэкс чалавечага разьвіцьця 2019

Паводле ААН:

1. Нарвэгія (0,954)
2. Швайцарыя
3. Ірляндыя
4-5. Нямеччына
4-5. Ганконг

...

30. Эстонія
32. Польшча
34. Літва
39. Латвія
49. Расея
50-51. Беларусь (0,817)
50-51. Казахстан (0,817)
88. Украіна

...

185. Бурундзі
186. Паўднёвы Судан
187. Чад
188. Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка
189. Нігер (0,377)

​Летась у гэтым рэйтынгу Беларусь мінімальна выперадзіла Багамскія выспы, але сёлета розьніца паміж імі ўжо больш значная — Багамы на 60-м месцы зь індэксам 0,805

Індэкс чалавечага разьвіцьця, мэтодыка вызначэньня якога была распрацаваная экспэртамі ААН, можа мець велічыню паміж 1 (максымальны ўзровень разьвіцьця) і 0.

Пачынаючы з 1996 году, калі Індэкс чалавечага разьвіцьця для Беларусі быў вызначаны на ўзроўні 0,66, гэты паказьнік для краіны пастаянна ўзрастае. Летась Беларусь была на 53-м месцы зь лічбай 0,808.

У сёлетнім рэйтынгу 189 краінаў паводле Індэксу чалавечага разьвіцьця, гэтаксама як і летась першае месца займае Нарвэгія, апошняе — Нігер.

Крытэры для складаньня інтэгральнага рэйтынгу — гэта ўзровень жыцьця і сацыяльнай абароненасьці жыхароў розных краінаў, паказьнікі здароўя і працягласьці жыцьця, адукацыі і культурнага разьвіцьця насельніцтва, стану злачыннасьці, аховы навакольнага асяродзьдзя, удзелу людзей у прыняцьці рашэньняў. Час ад часу сыстэма аналізу і апрацоўкі статыстычных дадзеных зьмяняецца. Аднак галоўнымі для вызначэньня канкрэтнага месца той ці іншай краіны па-ранейшаму застаюцца тры пазыцыі: узровень адукацыі і пісьменнасьці, працягласьць жыцьця і прыбыткі насельніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG