У Вільні перайменавалі «Рускі драматычны тэатар». Гэта рэакцыя на расейскую агрэсію ва Ўкраіне

Антываенная акцыя ў Вільні. Ілюстрацыйнае фота

Згодна з рашэньнем Міністэрства культуры Літоўскі рускі драматычны тэатар стане Віленскім Старым тэатрам.

Пра намер перайменаваць культурную ўстанову паведамлялася яшчэ вясной пасьля ўварваньня Расеі на Ўкраіну. Для гэтага была створаная адмысловая рабочая група для выбару назвы, піша выданьне Delfi.

На мінулым тыдні яна перадала сваё рашэньне міністру культуры Літвы Сіманасу Кайрысу, і той пагадзіўся з назваю «Віленскі Стары тэатр».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Пуцін не чалавек — людзі ня могуць так дзейнічаць. Гэта д’ябал». Украінская акторка Ада Рогаўцава пра вайну і «замбаваных» расейцаў

Рашэньне аб заснаваньні тэатру было прынята ў 1945 годзе. За ўвесь час існаваньня яго назва неаднаразова зьмянялася. Першапачаткова установа называлася Віленскі рускі драматычны тэатар, затым Дзяржаўны рускі драматычны тэатар Літоўскай ССР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Калектыў разбамбаванага расейцамі Марыюпальскага тэатру аднавіў дзейнасьць у Ужгарадзе. ФОТА