Aрганізацыя Oryx Project ацаніла страты Расеі і Ўкраіны ў вайне. Яны пацьвярджаюцца відэа- і фотаматэрыяламі. Расейскі сьпіс страчанай тэхнікі за апошні тыдзень папоўніўся 333 пунктамі. Зь іх 224 адзінкі тэхнікі ўкраінцы захапілі.
Многія з рэчаў, пазначаных як «пакінутыя», хутчэй за ўсё, будуць захопленыя або зьнішчаныя. Аналягічным чынам частка захопленага абсталяваньня можа быць зьнішчаная, калі яго немагчыма вярнуць. Калі паходжаньне абсталяваньня немагчыма высьветліць, яно не ўключаецца ў сьпіс.
Доля састарэлай, савецкага часу бранятэхнікі значна вырасла ў параўнаньні з пачаткам канфлікту. Гэта значыць, што расейскія арсэналы вычэрпваюцца. Aгулам Oryx Project зафіксаваў страту расейцамі 5801 адзінкі тэхнікі, у тым ліку 1083 танкаў. Украінцы страцілі 1577 адзінак.
Савецкім сьцягам у сьпісах страчанай тэхнікі пазначаюць тэхніку, вырабленую да 1991 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Інстытут вывучэньня вайны: Украіна пераламіла ход вайны. Генштаб Узброеных сіл Украіны: расейцы імкліва пакідаюць свае пазыцыіДа розьніцы ва ўзбраеньні, якое ва ўкраінцаў больш сучаснае, хоць яго і меней, дадаецца розьніцца ў абмундзіраваньні. На адным з прадстаўленых праектам здымкаў можна, напрыклад, бачыць расейскага салдата, які ваяваў ня ў берцах ці красоўках, а ў чаравіках.
Расейскія войскі захоўваюць ініцыятыву ў раёне Бахмуту і Горлаўкі. Аднак уся расейская групоўка на поўначы Луганскай вобласьці можа апынуцца пад пагрозай пасьля падзеньня Лімана — баі там працягваюцца двое сутак. Украінцы ня толькі свабодна фарсавалі Северскі Данец, каб выйсьці да гэтага гораду, але і перакінулі туды бранятэхніку.
Пра тое, што падзеі там разгортваюцца ў нявыгадным для Расеі рэчышчы, сьведчаць допісы шавіністычных каналаў, якія пашыраюць думку, што там украінцамі кіруюць інструктары NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расейскае войска пакінула некалькі населеных пунктаў на Луганшчыне і Хэрсоншчыне — ГенштабКіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Aлег Сінягубаў паведаміў, што ўкраінскія войскі на некаторых участках Харкаўшчыны дайшлі да мяжы з Расеяй. Вораг кідае свае пазыцыі і пасьпешліва ўцякае на пакуль яшчэ падкантрольныя расейцам тэрыторыі або адразу на тэрыторыю Расеі.
Намесьнік кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Кірыл Цімашэнка заявіў, што ўлады плянуюць апэратыўна дапамагчы насельніцтву вызваленых земляў.
«На дэакупаваныя тэрыторыі будзе дастаўлена першая мэдыцынская дапамога — гэта 11 тысяч прадуктовых набораў і столькі ж гігіенічных. Вядома, тавары для дзяцей: харчы, падгузкі, дзіцячыя сродкі гігіены. Гэта тое, што неабходна неадкладна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі больш за 40 населеных пунктаў у Харкаўскай вобласьці — кіраўнік абласной адміністрацыіРаней Узброеныя сілы Ўкраіны паведамілі пра вызваленьне пасёлка Сватава на Луганшчыне. Цяпер гэтую інфармацыю пацьвердзіў і кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
«У Луганскай вобласьці расейскія вайскоўцы зь сем’ямі пакінулі Сватава, засталіся толькі вайскоўцы так званай „народнай міліцыі“ зь ліку мясцовых жыхароў. Акупацыйныя ўлады пацьвярджаюць інфармацыю аб перамяшчэньні вайскоўцаў і калябарантаў углыб Луганшчыны. Больш за тое, частка едзе транзытам на тэрыторыю Расеі».
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.