На судзе аб «змове па захопе ўлады» абвясьцілі перапынак да 26 жніўня

Юрась Зянковіч — адзін з падсудных, архіўнае фота

17 жніўня дапытвалі сьведак — Сяргея Калякіна і Сьвятлану Калінкіну.

На судзе ў справе аб «змове па захопе ўлады» абвясьцілі перапынак да 26 жніўня. У гэты дзень пачнуцца судовыя спрэчкі бакоў.

17 жніўня ў судзе дапыталі двух сьведак — лідэра Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна і аглядальніцу газэты «Народная Воля» Сьвятлану Калінкіну, піша праўладная прэса.

Сяргей Калякін заявіў, што ведае трох зь пяці абвінавачаных: Фядуту, Кастусёва і Зянковіча. Па словах Калякіна, яму ніхто не прапаноўваў удзельнічаць у змове і нават у зумах на гэтую тэму. Пакідаючы залю суду, ён пажадаў удачы фігурантам справы.

Сьвятлана Калінкіна, якую ў суд выклікала абарона Фядуты, паведаміла, што ведае Фядуту з 1995 году, назвала яго чалавекам-энцыкляпэдыяй, прыхільнікам палітыкі здаровага сэнсу, і адзначыла, што ніколі не сустракала ў яго публіцыстыцы экстрэмісцкіх матываў. Таксама Калінкіна станоўча выказалася і ў дачыненьні да Кастусёва як палітыка і чалавека.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у справе аб «змове»: Рамана Пратасевіча дапыталі ў якасьці сьведкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На суд у «справе аб змове» сьведкамі прывезьлі арыштаваных прафсаюзных лідэраў