Суд ва Ўфе аштрафаваў на 50 тысяч расейскіх рублёў (каля $800) лідэра рок-гурту «ДДТ» Юрыя Шаўчука паводле адміністрацыйнага артыкула аб дыскрэдытацыі расейскай арміі.
Прычынай для пакараньня сталі словы музыкі пра Радзіму і вайну на канцэрце ва Ўфе ў траўні. У прыватнасьці, Шаўчук тады сказаў: «Радзіма, сябры, гэта ня ж…па прэзыдэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма — гэта бабуля-жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта радзіма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Супраць расейскага рокера аднавілі справу за «ж...пу прэзыдэнта»На паседжаньні суду Шаўчук не прысутнічаў. Абарона музыкі настойвала, што доказаў ягонага правапарушэньня няма, а паліцыя няправільна склала пратакол. Абвінавачваньне сьцьвярджала, што Шаўчук паставіў пад сумнеў словы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб «спэцапэрацыі», назваўшы яе «напалеонаўскімі плянамі», і тым самым дыскрэдытаваў расейскую армію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Былой супрацоўніцы расейскага Першага каналу пагражае да 10 гадоў зьняволеньня за плякат «Пуцін — забойца»