Увечары 31 ліпеня па ўсёй Украіне была абвешчана паветраная трывога ў чаканьні запуску ракет з Чорнага мора. Да сярэдзіны ночы 1 жніўня расейцы тэрарызавалі абстрэламі Мікалаеўшчыну, Крывароскі раён у Днепрапятроўскай вобласьці, Запароскую і Харкаўскую вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Уначы і раніцай расейскія войскі зноў абстралялі Харкаў, Мікалаеў, Нікапаль і СлавянскУ Харкаўскай вобласьці загінулі двое жыхароў
На Харкаўшчыне расейскія войскі стала абстрэльваюць з артылерыі і авіяцыі тры раёны – Ізюмскі, Богадухаўскі і Чугуеўскі. У самім Харкаве расейскія снарады пацэлілі ў прыпынак грамадзкага транспарту і ў двор шматпавярховага будынку.Паводле экспэртаў амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны, расейскія войскі могуць выкарыстаць свае пазыцыі ў раёне Балаклеі, каб аднавіць штурм Харкава з паўднёвага ўсходу (праз Чугуеўскі раён. – РС). Аднак, мяркуюць яны, у расейцаў недастаткова сіл і тылавога забесьпячэньня, каб цалкам захапіць Харкаўскую вобласьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вайна Расеі супраць Украіны: ранішні абстрэл Мікалаева; спыненьне працы ўкраінскіх банкаў у ХерсонеНа Днепрапятроўшчыне павялічылася геаграфія абстрэлаў
Расейцы ўначы выпусьцілі па Марганцу больш як 60 снарадаў з установак «Град». Улады кажуць, што яны наўмысна цэлілі ў жылыя кварталы. У горадзе пашкоджаныя 8 прыватных будынкаў. Аскепкамі зачапіла кавярню і швейную вытворчасьць. Папярэдне вядома, што дзьве жанчыны атрымалі раненьні, адна зь іх шпіталізаваная і знаходзіцца ў цяжкім стане.
У Чырвонагрыгораўскай грамадзе пацярпелі каля 30 прыватных будынкаў і аўтамабілі мясцовых жыхароў, пашкоджаны лініі электраперадач. У Крывароскім раёне ў выніку абстрэлаў цудам удалося пазьбегнуць ахвяр і разбурэньняў.
Упершыню за апошнія дні расейцы не бамбілі Нікапаля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праз абстрэлы Расеі з пачатку вайны бяз даху над галавой засталіся больш за 3,5 мільёна ўкраінцаўМікалаеў застаецца галоўнай расейскай мэтай на поўдні Ўкраіны
У ноч на 1 жніўня расейскія войскі актыўна абстрэльвалі Мікалаеў. Галоўныя цэлі – прыватныя будынкі, гуманітарны склад з мэдыкамэнтамі і харчамі, а таксама траўмапункт мясцовай лякарні. Папярэдне ўлады гавораць пра трох параненых, але сытуацыю ўдакладняюць.У вобласьці пад прыцэльным агнём застаюцца Мікалаеўскі і Баштанскі раёны. На тэрыторыі гэтых раёнаў ад абстрэлаў загараюцца адкрытыя тэрыторыі, палі са збожжам і лясы.
На поўдні пад адхон пайшоў эшалён з расейскай тэхнікай і жывой сілай
Украінская войска ўжо трэці месяц палюе на расейскія склады з боепрыпасамі на акупаваных тэрыторыях.
У апэратыўным камандаваньні «Поўдзень» паведамілі, што за апошні дзень украінская авіяцыя «накрыла» два апорныя пункты расейцаў у Аляксандраўцы і Благадатным у Херсонскай вобласьці, а ракетна-артылерыйскія падразьдзяленьні – станцыі радыёэлектроннай барацьбы расейскай арміі ў раёне Бяляеўкі на Херсоншчыне.
Апроч таго, украінская выведка пацьвердзіла, што ўкраінскае войска пацэліла ў эшалён з вайсковай тэхнікай, боепрыпасамі і жывой сілай у раёне чыгуначнай станцыі «Брылёўка». Тэхніка, пэўна, накіроўвалася на ўзмацненьне акупацыі Херсону.
За апошнія 24 гадзіны Ўзброеныя сілы Ўкраіны зьнішчылі яшчэ чатыры склады з боепрыпасамі ў двух раёнах – Берыслаўскім (Херсонская вобласьць) і Баштанскім (Мікалаеўская).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЗША адрэагавалі на абстрэл у Аленаўцы і зьдзек з украінскага палоннага: «Мы дамо Ўкраіне ўсё, што ёй трэба для абароны»Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.