Праз абстрэлы Расеі з пачатку вайны бяз даху над галавой засталіся больш за 3,5 мільёна ўкраінцаў

Дом, разбураны ў выніку расейскага нападу. Горад Барадзянка Кіеўскай вобласьці
Дом, разбураны ў выніку расейскага нападу. Горад Барадзянка Кіеўскай вобласьці

Цэнтар супрацьдзеяньня дэзынфармацыі, які працуе пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, падлічыў, што з пачатку вайны Расея ў 60 разоў часьцей абстрэльвала цывільныя, чым вайсковыя аб’екты.

У прыватнасьці, цэнтар падлічыў, што расейскія войскі нанесьлі 17 300 удараў па цывільных аб’ектах і каля 300 — па вайсковых.

«Тактыка „выпаленай зямлі“ прыйшла на зьмену праваленай тактыцы расейскай арміі на мабільныя групы пранікненьня ўглыб тэрыторыі Ўкраіны», — кажуць экспэрты цэнтру.

Паводле іх, бяз даху над галавой у выніку абстрэлаў Расеі засталіся больш як 3,5 мільёнаў украінцаў, або 8% насельніцтва Ўкраіны.

У Цэнтры падлічылі, што за пяць месяцаў вайны ад расейскіх ракет і мінаў пашкоджана больш як 830 адукацыйных устаноў, звыш 530 аб’ектаў культуры і мастацтва. Паводле экспэртаў, тактыка «выпаленай зямлі» ва ўсім сьвеце лічыцца ваенным злачынствам.

​
XS
SM
MD
LG