Улады Беларусі прызналі падзеньне экспарту ў сувязі з заходнімі санкцыямі

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей

За пяць месяцаў 2022 году экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 4,4% (гэта амаль $650 млн), заявіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.

«Асноўная прычына — скарачэньне паставак нафты і нафтапрадуктаў, калійных і азотных угнаеньняў», — цытуе Уладзімера Макея БелТА.

Пры гэтым, паводле кіраўніка ведамтва, вырас продаж за мяжу іншых беларускіх тавараў. Рост склаў 4%, або больш за $460 млн.

Макей падкрэсьліў, што, «нягледзячы на складанае палітычнае становішча, нарошчваньне экспарту застаецца абсалютным прыярытэтам у рабоце ведамства і замежных устаноў».

«У другім паўгодзьдзі неабходна максымальна задзейнічаць усе магчымасьці і рэзэрвы для дасягненьня неабходнага выніку», — сказаў Макей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Moody’s заявіла пра дэфолт Беларусі ў замежным доўгу