Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moody’s заявіла пра дэфолт Беларусі ў замежным доўгу


Міністэрства фінансаў Беларусі зрабіла выплаты на $22,9 млн па эўрааблігацыях у беларускіх рублях, што ў міжнародным рэйтынгавым агенцтве ацанілі як нясплату доўгу.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs заявіла, што Беларусь дапусьціла дэфолт па замежных даўгавых абавязаньнях, гаворыцца ў паведамленьні агенцтва.

13 чэрвеня закончыўся льготны пэрыяд, на працягу якога Беларусь павінна была выплаціць 22,9 млн даляраў па эўрааблігацыях Беларусь-27. Міністэрства фінансаў Беларусі правяло выплаты ў беларускіх рублях, трымальнікі аблігацый не змаглі іх атрымаць, што ў Moodyʼs расцанілі як дэфолт.

Выпуск 10-гадовых эўрааблігацый Belarus-27 на $600 млн з прыбытковасьцю 7,625% гадавых разьмешчаны ў чэрвені 2017 году. Агулам цяпер у абарачэньні знаходзіцца 5 выпускаў беларускіх эўрабондаў на агульную суму $3,25 млрд. Апошні раз Беларусь выходзіла на рынак эўрааблігацый у чэрвені 2020 году, калі разьмясьціла 5-гадовыя эўрабонды на $500 млн пад 6,125% і 10-гадовыя на $750 млн пад 6,3.

28 чэрвеня Беларусь усьлед за Расеяй аб’явіла пра пераход на пагашэньне замежных даўгавых абавязаньняў у нацыянальнай валюце. 22 чэрвеня ўказ аб выплатах па замежным дзярждоўгу ў рублях падпісаў кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін. 27 чэрвеня Moody's паведаміла аб дэфолце Расеі па эўрабондах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG