У ААН пацьвердзілі гібель больш за 4700 мірных жыхароў ва Ўкраіне праз вайну Расеі

Целы забітых на вуліцы. Марыюпаль, Данецкая вобласьць. Украіна, 16 красавіка 2022

У пэрыяд ад 24 лютага да поўначы 26 чэрвеня Офіс Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека змог пацьвердзіць 4731 выпадак гібелі, 5900 раненьняў мірных жыхароў ва Ўкраіне праз поўнамаштабную вайну, распачатую Расеяй. 

Сярод загінулых ня менш як 330 дзяцей і 489 параненых.

Пры гэтым у арганізацыі адзначаюць, што рэальныя лічбы значна вышэйшыя, паколькі атрыманьне інфармацыі зь некаторых месцаў, дзе працягваюцца інтэнсіўныя баявыя дзеяньні, адбываецца з затрымкай і многія паведамленьні зь месцаў, адкуль паступае інфармацыя аб стратах, усё яшчэ маюць патрэбу ў пацьвярджэньні.

Па дадзеных ААН, большасьць зафіксаваных страт сярод цывільных былі выкліканыя прымяненьнем выбухной зброі з шырокай зонай паражэньня, у тым ліку абстрэлы зь цяжкай артылерыі і рэактыўных сыстэм залпавага агню, а таксама ракетныя і авіяўдары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Кіеве, ёсьць ахвяры