Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Кіеве, ёсьць ахвяры

абноўлена
Жылы дом у Шаўчэнкўскім раёне Кіева, куды 26 чэрвеня пацэліла расейская ракета
Жылы дом у Шаўчэнкўскім раёне Кіева, куды 26 чэрвеня пацэліла расейская ракета

Ва ўкраінскую сталіцу за папярэднія тыдні вярнуліся многія жыхары, якія ўвесну пакінулі свае дамы. Аднак Расея 26 чэрвеня зноў нанесла ўдар па Кіеве.

Ранкам у горадзе адбыліся выбухі. Як сказаў мэр Кіева Віталь Клічко, выбухі прагучалі ў Шаўчэнкаўскім раёне, інфармуе Укрінформ.

Пацярпеў 9-павярховы будынак, у якім пашкоджаныя першыя тры паверхі. Пад заваламі ёсьць людзі. Адтуль дасталі 7-гадовую дзяўчынку, якая выжыла, затым уратавалі яе маці. Высьветлілася, што зусім нядаўна яны пераехалі ў Кіеў зь Севераданецку, захопленым напярэдадні расейцамі.

4 пацярпелых тэрмінова шпіталізавалі. Разбор завалаў працягваецца. Як мінімум адзін чалавек загінуў.

Ратавальнікі прыехалі на ліквідацыю пажару на месцы абстрэлу.

​
XS
SM
MD
LG