Дарадца кіраўніка МУС Украіны заявіў, што верагоднасьць нападу Беларусі на Ўкраіну нізкая

Вадзім Дзенісенка

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка назваў малаверагоднай магчымасьць нападу Беларусі на Ўкраіну без падтрымкі з боку расейскага войска.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Укрінфарм».

Канцэнтрацыі войскаў Беларусі на мяжы з Украінай недастатковая для таго, каб пачаць умоўны поўнамаштабны наступ на Ўкраіну, лічаць у МУС гэтай краіны.

«Мы ведаем пра тое, што цяпер беларусы праводзяць вучэньні, але ў той жа час пакуль мы ня бачым канцэнтрацыі расейскіх войскаў, якая дазволіла б пачаць атаку на Ўкраіну, — ці то на Кіеўшчыну, ці то на заходнія рэгіёны Ўкраіны. Пакуль што казаць пра тое, што беларускае войска самастойна, без Расеі, можа распачаць такія дзеяньні, шчыра кажучы, гэта вельмі малаверагодна», — заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.

Адказваючы на пытаньне аб дзейнасьці дывэрсійна-разьведвальных груп, ён адзначыў, што такія групы фіксуюцца па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, а ня толькі на беларускім напрамку.

Раней сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што на тэрыторыі Беларусі няма столькі войскаў для наступу, як у лютым.

У апошні час з боку ў Беларусі назіраецца павышаная вайсковай актыўнасьць каля паўднёвых межаў краіны. Аднак у Мінабароны Беларусі 18 чэрвеня запэўнілі, што «краіна не зьбіраецца ваяваць».