Зяленскі наведаў найбольш гарачыя ваенныя пункты на Данбасе: Бахмут, Лісічанск і Саледар. ФОТА
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі (другі справа) падчас паездкі ў Запароскую вобласьць наведаў пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў. 5 чэрвеня 2022
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў камандныя пункты і перадавыя пазыцыі ўкраінскіх войскаў у раёне Бахмуту Данецкай вобласьці і Лісічанску Луганскай вобласьці, дзе апошнія некалькі тыдняў адбываюцца найбольш жорсткія баі з расейскай арміяй.
Як паведаміла прэсавая служба ўкраінскага прэзыдэнта, Уладзімір Зяленскі выслухаў інфармацыю аб апэратыўнай сытуацыі на гэтых участках фронту, а таксама аб матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньні ўкраінскіх абаронцаў.
У часе сваёй паездкі на фронт Уладзімір Зяленскі ўручыў украінскім вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды і каштоўныя падарункі. Аб сваёй паездцы Ўладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
«Быў у Лісічанску і Салядары. Нешта прывезьлі вайскоўцам, пра гэта дэталёва ня буду, а нешта — ад іх вам. Гэта важна. Упэўненасьць прывезьлі. І сілу», — заявіў Уладзімір Зяленскі ў апублікаваным відэазапісе.
Зяленскі падчас паездкі з Запароскую вобласьць, 5 чэрвеня
Перад гэтым прэзыдэнт Украіны наведаў Запарожжа. Лісічанск ушчыльную прымыкае да Севераданецку, за кантроль над якім апошнія некалькі дзён ідуць вельмі жорсткі баі. Салядар знаходзіцца на трасе, якая злучае Севераданецк і Лісічанск з асноўнай тэрыторыяй, якую кантралюе Ўкраіна.