Кампэнсацыі па пастановах, якія набылі моц да гэтай даты, будуць выплачвацца толькі ў рублях на рахункі ў расейскіх банках. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнай Думы Расеі Вячаслаў Валодзін.
Валодзін адзначыў, што адпаведныя прапановы ўжо разглядаюцца ў Дзярждуме. Паводле сьпікера, ухваліць заканадаўства аб невыкананьні рашэньняў ЭСПЧ плянуецца на гэтым тыдні.
«Эўрапейскі суд у правах чалавека стаў інструмэнтам палітычнай барацьбы супраць нашай краіны ў руках заходніх палітыкаў. Некаторыя яго рашэньні прама супярэчылі Канстытуцыі РФ, нашым каштоўнасьцям, традыцыям», — напісаў Валодзін. Сярод падобных рашэньняў Валодзін адзначыў патрабаваньне ЭСПЧ прызнаць у Расеі аднаполыя шлюбы, заключаныя ў іншых краінах.
Таксама, згодна з законапраектам, рашэньні расейскіх судоў будуць мець вяршэнства над пастановамі ЭСПЧ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі суд у правах чалавека загадаў Расея спыніць напады на цывільныя аб’екты Ўкраіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея экстрадавала на радзіму беларуса Падлобнікава, зноў праігнараваўшы забарону Эўрапейскага суду