Эўрапейскі суд у правах чалавека загадаў Расея спыніць напады на цывільныя аб’екты Ўкраіны

Пасьля расейскага абстрэлу палае Харкаўскі ўнівэрсытэт. 2 сакавіка
Пасьля расейскага абстрэлу палае Харкаўскі ўнівэрсытэт. 2 сакавіка

Эўрапейскі суд у правах чалавекапастанавіў, што Расея павінна ўстрымацца ад нападаў на цывільныя аб’екты і грамадзян Украіны.

Эўрапейскі суд у правах чалавека загадаў ураду Расеі спыніць ваенныя напады на мірных жыхароў і цывільныя аб’екты, у тым ліку на жылыя будынкі, машыны хуткай дапамогі, школы і бальніцы.

Суд таксама патрабуе ад Расеі неадкладна гарантаваць бясьпеку мэдычных і адукацыйных устаноў, а таксама ратавальным службам, якія ліквідуюць наступствы ракетных і бомбавых удараў.

У Міністэрстве замежных спраў Украіны зьвярнулі асаблівую ўвагу на тое, што ўпершыню суд у сваім рашэньні зьвярнуўся са сваімі пастановамі толькі да аднаго боку.

«У рашэньні суд адзначае, што ён уважна сочыць за агрэсіяй Расеі супраць Украіны. Суд ня проста забараніў Расеі выкарыстоўваць зброю супраць цывільных аб’ектаў, а цалкам паўтарыў асноўнае патрабаваньне Ўкраіны ў яе заяве», — адзначылі ў МЗС Украіны.

«Украінскі бок ня мае надзеі, што Расея выканае гэтыя прадпісаньні. У той жа час, цяпер любы ўдар па цывільнай інфраструктуры будзе прамым парушэньнем пастаноў Эўрапейскага суда ў правах чалавека, а гэта значна аблегчыць доказы парушэньняў для сьцягваньня кампэнсацыі пасьля перамогі Ўкраіны», — перакананы ў Міністэрстве замежных спраў Украіны.

​
XS
SM
MD
LG