Пуцін пагражае Ўкраіне новымі ўдарамі за заходнія пастаўкі ракет

Уладзімір Пуцін

Паводле словаў расейскага прэзыдэнта, Масква зробіць «адпаведныя высновы», калі пастаўкі ракет далёкага дзеяньня адбудуцца.

Уладзімір Пуцін назваў рашэньні заходніх краін пастаўляць зброю Ўкраіне «мітусьнёю». Паводле яго, гэта можа «зацягнуць узброены канфлікт». Пра гэта ён сказаў у інтэрвію праграме «Масква. Крэмль. Пуцін», піша ВВС.

Пуцін заявіў, што Расея зробіць з гэтага «адпаведныя высновы» і выкарыстае сваё ўзбраеньне, каб нанесьці ўдары па тых аб’ектах, па якіх удараў яшчэ не было.

«Гэта залежыць ад таго, якія ракеты амэрыканцы паставяць. Але тое, што мы сёньня чуем, і тое, што разумеем, — гэта ракеты, якія якраз на 45-70 км, у залежнасьці ад тыпу ракеты, лятуць. Ну тое ж самае было і з тымі „Градамі“, „Ураганамі“, „Сьмерчамі“, — там таксама далёкасьць 40-70 км. Нічога новага няма», — заявіў Пуцін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пуцін прапанаваў вывезьці збожжа з Украіны праз Марыюпаль, Румынію і Беларусь

1 чэрвеня ЗША пацьвердзілі, што новы пакет боепрыпасаў, узбраеньняў і вайсковай тэхнікі для Ўкраіны ўключае ў сябе рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS, якія даўно хацелі атрымаць украінскія вайскоўцы.

2 чэрвеня 2022 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея акупавала каля 20% тэрыторыі Ўкраіны — неабходна вызваліць 2603 населеныя пункты. Расея штодня абстрэльвае гарады Ўкраіны, пры абстрэлах гінуць і атрымліваюць раненьні цывільныя асобы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Байдэн заявіў, што ЗША паставяць Украіне ракетныя сыстэмы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мілаш Зэман пра Ўкраіну, Расею, NATO і вайну. Эксклюзіўнае інтэрвію прэзыдэнта Чэхіі Свабодзе