Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў вывезьці збожжа з Украіны праз Марыюпаль, Румынію і Беларусь


Пажар у порце Бярдзянску, 24 сакавіка 2022
Пажар у порце Бярдзянску, 24 сакавіка 2022

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква ня будзе перашкаджаць вывазу збожжа з Украіны. Ён прапанаваў зрабіць гэта праз акупаваныя Расеяй парты Марыюпалю і Бярдзянску, парты, якія кантралююцца Украінай, і па чыгунцы праз Румынію, Польшчу і Беларусь.

Фрагмэнт інтэрвію з Пуціным трансьляваў канал «Россия-24».

Пуцін заявіў, што Масква ня будзе перашкаджаць вывазу збожжа з Украіны. Ён прапанаваў зрабіць гэта праз акупаваныя Расеяй парты Марыюпалю і Бярдзянску, парты, якія кантралююцца Украінай, і па чыгунцы праз Румынію, Польшчу і Беларусь.

Пуцін таксама заявіў, што гарантуе праход украінскіх суднаў са збожжам з чарнаморскіх партоў Украіны ў выпадку, калі Кіеў расчысьціць фарватэр ад мін. Паводле ягоных слоў, Масква абяцае не выкарыстоўваць гэтага для наступу вайскоўцаў.

Расея і Ўкраіна ўваходзяць у пяцёрку найбуйнейшых вытворцаў збожжа ў сьвеце. Пасьля пачатку ўварваньня расейскага войска ва Ўкраіну цэны на прадукты харчаваньня сталі рэзка падымацца. Уздым цэнаў на збожжа і на паліва адбіваецца на кошце любой ежы. Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заяўляў у траўні, што галодная сьмерць на тле вайны пагражае 49 мільёнам жыхароў 43 краін сьвету.

ААН заклікала Расею дазволіць вывезьці збожжа з расейскіх партоў. Гэтая тэма абмяркоўвалася на перамовах Пуціна з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам і прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.

Масква заяўляла, што гатовая нарасьціць пастаўкі харчаваньня, калі зь яе будуць зьнятыя санкцыі, уведзеныя з прычыны вайны ва Ўкраіне. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ў адказ на гэта адзначыў, што санкцыі ЗША распрацаваныя так, што дазваляюць экспарт з Расеі сельскагаспадарчай прадукцыі і ўгнаеньняў, а значыць, не ўплываюць на пастаўкі.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў.
  • Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка даў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, зь якога вынікала, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 1 жніўня Лукашэнка сказаў, што больш як палова тактычнай ядзернай зброі, якую заплянавана разьмясьціць на беларускай тэрыторыі, ужо «завезена і разгрупавана» па краіне. Ён ня раз заяўляў, што ўжыве ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.
  • У чэрвені 2023 году ўкраінскія войскі пачалі контранаступальныя апэрацыі на ўсходзе і поўдні краіны. Расейскія войскі падрыхтавалі добра ўмацаваныя лініі абароны, таму прасоўваньне контранаступу ішло са значнымі стратамі.
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы правялі некалькі масавых абстрэлаў украінскіх гарадоў, у Дніпры, Кіеве, Харкаве і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстраляў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG