Даўгі прадпрыемстваў — 177,8 мільярда рублёў
Даўгі беларускіх прадпрыемстваў на 1 красавіка складаюць 177,8 мільярда рублёў, паведамляе Белстат. Гэта на 8,4% больш, чым годам раней. Толькі за месяц даўгі вырасьлі на 5,3%.
Сельскагаспадарчая вытворчасьць упала на 1,7%
За студзень-красавік выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі скараціўся на 1,7% у параўнаньні з такім жа пэрыядам у мінулым годзе. За чатыры месяцы мінулага году таксама назіралася падзеньне на 0,3% адносна 2020 году.
Найбольш скарацілася сельскагаспадарчая вытворчасьць на Гомельшчыне — мінус 7,7% да ўзроўню першых чатырох месяцаў мінулага году.
Па ўзроўні заробкаў сфэра сельскай гаспадаркі адстае ад астатняй эканомікі. Сярэдні заробак у студзені-сакавіку тут склаў 1032 рублі пры сярэднім па краіне ў 1554 рублі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін паабяцаў прафінансаваць імпартазамяшчальныя праекты ў БеларусіКолькасьць ІП скарацілася на 0,8%
На 1 студзеня 2022 году ў Беларусі было 271 778 іпэшнікаў. Гэта на 0,8% менш, чым годам раней, і на 0,9% менш, чым у студзені. Дагэтуль з году ў год колькасьць ІП расла.
Інвэстыцыі скараціліся на 20,9%
У красавіку 2022 году інвэстыцыі ў асноўны капітал Беларусі зьнізіліся на 20,9% у параўнаньні з красавіком 2021 году.
Гадавая інфляцыя вырасла да 16,8%
У Беларусі працягвае расьці інфляцыя. У гадавым вымярэньні яна дасягнула 16,8%, а за красавік цэны на харчовыя тавары вырасьлі на 3,9%. Гадавая інфляцыя стала самай высокай за 87 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмены ў «дармаедзкім» дэкрэце. Плаціць за жыльлё па поўных тарыфах будуць амаль усе, хто зьехаў за мяжуЗа 12 месяцаў складзкія запасы вырасьлі на 33,4%
На 1 траўня 2022 году кошт складзкіх запасаў у прамысловасьці Беларусі — 7,4 мільярда рублёў. Рост сумы складзкіх запасаў за 12 месяцаў склаў 33,4%. У параўнаньні з узроўнем запасаў на 1 студзеня 2022 году таксама зафіксаваны рост — на 35,9%.
Колькасьць занятых у эканоміцы скарацілася на 39,9 тысячы чалавек
У 2020 годзе ў эканоміцы працавала 4 319 600 чалавек, а ў 2021 годзе — ужо 4 279 700. За год у эканоміцы стала працаваць менш на 39,9 тысячы чалавек.
ВУП Беларусі за красавік скараціўся на 6,5%
Унутраны валавы прадукт Беларусі скарачаецца трэці месяц запар. За красавік ён скараціўся на 6,5% у параўнаньні з красавіком мінулага году. Апошні раз рост ВУП Беларусі назіраўся ў студзені, на 2,7%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ежа будзе даражэйшай». Як дэфіцыт украінскага збожжа можа паўплываць на БеларусьНасельніцтва скарацілася на 94,1 тысячы чалавек
94 100 — на гэтулькі чалавек у Беларусі стала меней з 2021 па 2022 год.
Даходы беларусаў упалі
1602,7 рубля — такі сярэдні заробак у Беларусі быў у сакавіку, падлічыў Белстат. Аднак у рэальным вымярэньні (з аглядкай на рост цэнаў) даходы зьнізіліся на 0,7% у параўнаньні з сакавіком мінулага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэм’ер Беларусі Снапкоў: Санкцыі маюць удушальны характар