Міністэрства юстыцыі Расеі абвясьціла «замежнымі агентамі» восем чалавек. Сярод іх рэпэр Моргенштэрн і палітоляг Гозман

Расейскі рэпэр Алішэр Моргенштэрн

Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла ў сьпіс СМІ — «замежных агентаў» сем чалавек і арганізацыю «Апология».

Сьпіс папоўнілі паплечнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага Любоў Собаль і Ўладзімір Мілаў, палітоляг Леанід Гозман, сацыёляг Барыс Кагарліцкі, Натальля Баранава, Дзяніс Канстанцінаў і выканаўчы дырэктар «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі Расеі абвясьціла журналістаў Венядзіктава і Няўзорава «замежнымі агентамі»

У сьпіс фізычных асоб — «замежных агентаў» уключылі рэпэра Алішэра Моргенштэрна за «ажыцьцяўленьне палітычнай дзейнасьці».

У рэестар некамэрцыйных арганізацый — «замежных агентаў» трапіў Краснадарскі цэнтар сучаснага мастацтва «Типография».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі Расеі абвясьціла Юрыя Дудзя і Кацярыну Шульман «замежнымі агентамі»

Закон аб СМІ — «замежных агентах» у Расеі быў прыняты ў 2017 годзе. Пасьля гэтага расейскія ўлады прызналі «замежнымі агентамі» Радыё Свабода, Голас Амэрыкі, тэлеканал «Настоящее Время», тэлеканал «Дождь» і многія іншыя незалежныя выданьні, а таксама дзясяткі журналістаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі ў сьпіс СМІ – «іншаземных агентаў» унесьлі Віктара Шэндэровіча і журналістаў Свабоды
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэпэр Face зьехаў з Расеі. Сваячка напісала, што яго вымусілі