Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпэр Face зьехаў з Расеі. Сваячка напісала, што яго вымусілі


Face на канцэрце ў Менску ў лістападзе 2019 г.
Face на канцэрце ў Менску ў лістападзе 2019 г.

Рэпэр Face (сапраўднае імя — Іван Дромін) зьехаў з Расеі, паведаміла ў Фэйсбуку яго цётка, намесьніца старшыні грамадзкай палаты Башкірыі Крысьціна Недарэзава.

Паводле яе, музыку вымусілі гэта зрабіць. Хто менавіта і ў сувязі з чым — Недарэзава не ўдакладніла. Таксама яна не сказала, у якую краіну пераехаў Face, дадаўшы толькі, што яе пляменьнік «вельмі любіць Расею і хоча тут жыць».

Пазьней Недарэзава прыбрала свой допіс, аднак пра ад’езд рэпэра з Расеі паведаміў і экс-кіраўнік грамадзкай палаты Башкірыі Расьціслаў Мурзагулаў.

У верасьні мінулага году Face заявіў пра адмену гастрольнага туру па Расеі праз пагрозы ўладаў арганізатарам канцэртаў. Па словах музыкі, у Краснаярску канцэрт адмянілі па волі адміністрацыі гораду, у Новасібірску — пасьля званка з рэгіянальнага міністэрства культуры, омскім і ніжагародзкім арганізатарам тэлефанавалі з ФСБ, казанскім — з апарату прэзыдэнта Татарстану.

Face зьвязаў адмену канцэртаў са сваёй грамадзянскай пазыцыяй. Музыка некалькі разоў публічна падтрымліваў зьняволенага расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, а ў красавіку мінулага году ўдзельнічаў у акцыі ў яго абарону.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG