Кампанія Henkel разам з Расеяй пакідае і Беларусь

Прадукты кампанііі Henkel. Ілюстрацыйнае фота

19 красавіка адзін з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касмэтычных і будаўнічых тавараў Henkel заявіў аб сыходзе з Расеі. Прычына — уварваньне Расеі ва Ўкраіну.

29 красавіка стала вядома пра выхад кампаніі і зь Беларусі, інфармацыю пра гэта зьмясьцілі на сайце кампаніі.

Henkel належаць такія брэнды Persil, Losk, Schwarzkopf, Syoss, Ceresit ды іншыя.

Сыход з рынкаў Беларусі і Расеі закране больш за 2 500 супрацоўнікаў канцэрну, гаворыцца на сайце кампаніі.

Таксама Henkel страціць каля 1 мільярда эўра ў гадавым аб’ёме продажу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ад «палітыка ня наша справа» да «пакінем абедзьве краіны». Як ІТ-кампаніі сыходзяць зь Беларусі