Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні да кампаній і фізычных асоб зь Беларусі і Расеі

Акцыя беларусаў у Варшаве. Ілюстрацыйнае фота

Па словах міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюша Каміньскага ў пералік санкцыйнага сьпісу трапілі кампаніі, якія займаліся пастаўкамі расейскіх энэргарэсурсаў у Польшчу і прадпрыемствы, зьвязаныя зь фігурантамі санкцыйных сьпісаў ЭЗ.

Рашэньне прынята на падставе нядаўна зацьверджанага закону аб абмежавальных захадах, якія ўключаюць замарожваньне актываў.

«У сьпісе таксама будуць прадпрыемствы і алігархі, зьвязаныя з рэжымам Лукашэнкі — рэжымам, які падтрымлівае вайну ва Ўкраіне, агрэсію Расеі супраць Украіны, які парушае правы чалавека, адказны за рэпрэсіі супраць свайго народа. Прадстаўніком такіх кампаній у сьпісе будзе кампанія BELOIL Polska, якая пастаўляе маторныя алеі і звадкаваны паліўны газ», — сказаў Марыюш Каміньскі.

Міністар растлумачыў, што санкцыі прадугледжваюць замарожваньне рахункаў, адмову таргаваць акцыі. У выпадку алігархаў будзе дзейнічаць забарона на ўезд у краіну. Каміньскі таксама зазначыў, што выяўленьне расейскіх актываў у Польшчы працягнецца.

Усяго ў санкцыйным сьпісе 15 чалавек і 35 кампаній. Абмежавальныя захады набылі моц з 26 красавіка.

З кампаній, зьвязаных зь Беларусьсю, у сьпіс уключана BELOIL Polska, якая належыць «Беларуснафце» і БНК. Яе рахункі і актывы будуць замарожаныя, такім чынам яна ня зможа ўдзельнічаць у дзяржзакупках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэзыдэнты краін Балтыі і Польшчы прыбылі ў Кіеў зь першым візытам кіраўнікоў дзяржаў падчас вайны

Пад санкцыі трапілі:

  • Тацьцяна Бакальчук, уласьніца Wildberries;
  • Алег Дзерыпаска;
  • Міхаіл Фрыдман;
  • Міхаіл Гуцэрыеў;
  • Саіт-Салам Гуцэрыеў;
  • Вячаслаў Кантор;
  • Яўген Касьперскі;
  • Аляксандра і Андрэй Мельнічэнкі;
  • Аляксей Мардашоў;
  • Аляксей Нячаеў;
  • Барыс Нураліеў, кіраўнік «1С»;
  • Цімур Рашыдаў;
  • Ігар Сечын;
  • Віктар Вексельберг;

У дачыненьні да кампаній распаўсюджваюцца ў тым ліку на:

  • «Акрон»,
  • зьвязаныя з Нураліевым польскія юрыдычныя асобы Axioma, «ФосАгро»,
  • дыстрыбутара СВЭК Barter Coal і іншыя польскія юрыдычныя асобы СВЭК,
  • Eurochem Polska,
  • польскія юрыдычныя асобы Faberlic,
  • сетка крам Go Sport, якая належыць «Спорт-Мастеру»
  • КамАЗ,
  • Kaspersky Lab і яе польскіх дыстрыбутараў,
  • KTK Polska,
  • кампанію «Новатек» і яе польскія юрыдычныя асобы,
  • кампанію Maga Foods (вытворчасьць прадуктаў харчаваньня), зьвязаная зь Міхаілам Фрыдманам,
  • «Газпром»,
  • Severstal Distribution,
  • 1C-POLAND,
  • WILDBERRIES і інш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Польшча будзе ўводзіць санкцыі супраць замежнікаў, якія падтрымліваюць вайну ва Ўкраіне і рэпрэсіі ў Беларусі