Ва Ўкраіне нацыяналізуюць беларускае судна, якое абслугоўвала Расею ва ўкраінскіх водах

Беларускі карабель «Надежда», які выконвае рэйсы ва Ўкраіне

Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны заявіла аб арышце і пачатку працэсу нацыяналізацыі беларускага судна «Надежда» і сухагрузавай баржы, якія знаходзіліся ў акваторыі Ізмаільскага порту на Адэшчыне і выконвалі апэрацыі для Расеі ў тэрытарыяльных водах Украіны.

Цяпер судна і баржу перадалі на захоўваньне ў Адміністрацыю марскіх партоў Украіны і адначасова зьвярнуліся да Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі з ініцыятывай іх нацыяналізацыі.

«Цяпер яны будуць працаваць у інтарэсах дзяржавы, для будаўніцтва і эканамічнага разьвіцьця Ўкраіны», — адзначылі ў Дзяржаўным бюро расьсьледаваньняў Украіны.

У красавіку Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што з пачатку расейскага вайсковага ўварваньня ва Ўкраіну ўкраінскія праваахоўныя органы ініцыявалі нацыяналізацыю 17 800 чыгуначных вагонаў, якія належаць прадпрыемствам Расеі і Беларусі. Але пры гэтым колькасьць менавіта беларускіх вагонаў не ўдакладнялі.

У красавіку стала вядома, што Оўруцкая гарадзкая рада зьвярнулася ў Кабінэт міністраў Украіны з прапановай нацыяналізаваць Оўруцкі друзавы завод, які дагэтуль застаецца ўласнасьцю Беларусі. Але пакуль адпаведнае рашэньне не ўхвалена.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва Ўкраіне ў сувязі з вайной ініцыявалі нацыяналізацыю беларускага прадпрыемства ў Жытомірскай вобласьці

Шэраг супольных беларуска-ўкраінскіх прадпрыемстваў, створаных ва Ўкраіне пры ўдзеле беларускіх дзяржаўных кампаній, у тым ліку ў сфэры гандлі нафтапрадуктамі і мінэральнымі ўгнаеньнямі, па-ранейшаму застаюцца ўласнасьцю Беларусі, хаця ў большасьці зь іх адбыліся зьмены ў складзе бэнэфіцыярных уласьнікаў.

Як адбываецца працэс канфіскацыі

Расьсьледаваньне крымінальных спраў вядуць Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў і Бюро эканамічнай бясьпекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МАЗ і БелАЗ выйшлі з заснавальнікаў сваіх украінскіх «дачок». Гэта дапамагае абыйсьці санкцыі

Рашэньне аб канфіскацыі мусяць ухваліць суды ў тых рэгіёнах, дзе знаходзяцца арыштаваныя вагоны.

Пасьля гэтага сканфіскаваная маёмасьць будзе перададзеная ў кіраваньне Нацыянальнага агенцтва Ўкраіны ў пытаньнях знаходжаньня, вышуку і кіраваньня актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў (АРМА). Агенцтва мусіць абвясьціць публічны конкурс, каб вызначыць юрыдычную ці фізычную асобу для кіраваньня арыштаванымі актывамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як расейскія танкі і ракеты спынілі рэкордны гандаль Беларусі і Ўкраіны

Беларускі карабель «Надзея», які выконвае рэйсы ва Ўкраіне

Беларускі карабель «Надзея», які выконвае рэйсы ва Ўкраіне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Генэральная пракуратура Ўкраіны падлічыла колькасьць сканфіскаваных беларускіх і расейскіх чыгуначных вагонаў