Фінансавая паліцыя Літвы замарозіла грошы, зьвязаныя з беларускім бізнэсоўцам Шакуціным

Аляксандар Шакуцін

Служба расьсьледаваньняў фінансавых злачынстваў пры МУС Літвы паведаміла пра замарожваньне грашовых сродкаў у сувязі з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненьні да Беларусі

Пра гэта паведамляе BPN.

«Санкцыі распаўсюджваюцца на тры юрыдычныя і адну фізычную асобы. Агульная сума замарожаных сродкаў складае больш за 45,7 тысячаў эўра. Санкцыі ўведзеныя за сувязі з Аляксандрам Шакуціным», — патлумачылі ў літоўскай фінансавай паліцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Шакуцін расказаў, як пацярпеў ад санкцый Эўразьвязу

Старшыня рады дырэктараў холдынгу «Амкадор» беларускі бізнэсовец Аляксандр Шакуцін, якога лічаць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі, быў уключаны ў трэці пакет санкцыяў, прыняты Эўразвязам 17 сьнежня 2020 году з-за парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.