Пуцін прысвоіў 64-й брыгадзе званьне «гвардзейскай» за «масавы гераізм і адвагу». Ва Ўкраіне яе лічаць датычнай да забойстваў у Бучы

Целы пяцёх мужчын, знойдзеныя ў падвале дзіцячага санаторыю пасьля таго, як расейскія вайскоўцы пакінулі горад. Буча, Кіеўская вобласьць, 4 красавіка 2022 году

64-я брыгада дысьлякуецца ў Хабараўскам краі. Расейская служба Радыё Свабода піша, што ў вывучаных адкрытых крыніцах ёсьць ускосныя пацьверджаньні таго, што вайскоўцы брыгады сапраўды былі ў Бучы.

У Расеі 64-й асобнай мотастралковай брыгадзе Сухапутных войскаў прысвоена званьне «гвардзейская». Такі загад падпісаў Уладзімер Пуцін.

У дакумэнце зазначаецца, што званьне дадзена «за масавы гераізм і адвагу, стойкасьць і мужнасьць, праяўленыя асабовым складам брыгады ў баявых дзеяньнях па абароне Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў ва ўмовах узброеных канфліктаў».

64-я брыгада дысьлякуецца ў Хабараўскам краі. Міністэрства абароны Ўкраіны абвінавачвала вайскоўцаў гэтай брыгады «ў зьдзяйсьненьні масавых забойстваў і катаваньняў мірнага насельніцтва ў Бучы».

Расейская служба Радыё Свабода піша, што ў вывучаных адкрытых крыніцах ёсьць ускосныя пацьверджаньні таго, што вайскоўцы гэтай брыгады сапраўды былі ў горадзе Бучы.

На пачатку красавіка журналісты і ўкраінскія ўлады паведамілі аб дзясятках загінулых людзей на вуліцах гораду Бучы на паўночны захад ад Кіева. Фатаздымкі загінулых у цывільным адзеньні, часам са зьвязанымі рукамі апублікавалі Reuters, УНІАН, AFP. Украінскія вайскоўцы тады зайшлі ў горад пасьля таго, як адтуль сышлі расейскія войскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЗША: Расея «вядзе кампанію тэрору» ва Ўкраіне

The New York Times сьцьвярджае, што яе карэспандэнты вызначылі месца і час гібелі некалькіх дзясяткаў чалавек, а таксама паразмаўлялі са сьведкамі, якія пацьвердзілі, што жыхары Бучы сталі ахвярамі расейскіх вайскоўцаў.

Міністэрства абароны Расеі назвала фатаграфіі і відэаматэрыялы з забітымі мірнымі жыхарамі ў Бучы пад Кіевам «чарговай правакацыяй» і «пастаноўкай кіеўскага рэжыму для заходніх СМІ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мэр Бучы: «Расейскія вайскоўцы забілі кожнага пятага жыхара, які застаўся ў горадзе падчас акупацыі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Бучы сярод загінулых знайшлі далёкага сваяка Аляксея Навальнага