6 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару па Львоўскай вобласьці. ВІДЭА

Абломкі ракеты, архіўнае фота

У выніку атакі ёсьць загіблыя і параненыя. Працягваюцца пажары.

Кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі паведаміў, што расейцы нанесьлі чатыры ракетныя ўдары па Львоўскай вобласьці. Тры пацэлілі ў вайсковыя аб’екты, адзін — у шынамантаж. У выніку пачаліся пажары, тушэньне якіх яшчэ працягваецца.

У выніку абстрэлу загінулі мінімум 6 чалавек, 8 атрымалі траўмы рознай ступені. Статыстыка можа быць не канчатковай.

Раней стала вядома пра ракетную атаку на Львоў. Там пацярпела цывільная інфраструктура.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейцы захапілі Крамянную; Медзьвядчук папрасіў абмену. 54-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны