АБСЭ: Расея ўчыніла ваенныя злачынствы ва Ўкраіне

Разбураны расейскім бамбаваньнем будынак тэатру ў Марыюпалі

Місія АБСЭ, сабраная рашэньнем 45 з 57 краін-удзельніц АБСЭ, апублікавала справаздачу аб «парушэньнях міжнароднага гуманітарнага права і правоў чалавека, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці», учыненых ва Ўкраіне пасьля расейскага ўварваньня 24 лютага 2022 году.

У справаздачы гаворыцца, што місія ня ў сілах ацаніць, ці зьяўляецца само ўварваньне шырокамаштабнай апэрацыяй супраць цывільнага насельніцтва, аднак місія адзначае неаднаразова задакумэнтаваныя парушэньні міжнародных нормаў.

«Наўмысныя забойствы, выкраданьні цывільных асоб, у тым ліку журналістаў і мясцовых чыноўнікаў, хутчэй за ўсё, адпавядаюць гэтаму крытэрыю. Любое падобнае гвалтоўнае дзеяньне, учыненае ў рамках гэтага ўварваньня, уяўляе сабой злачынства супраць чалавечнасьці», — адзначае місія.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Паводле АБСЭ, Беларусь не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфлікту

«У справаздачы адзначаныя парушэньні як з украінскага, так і з расейскага бакоў. Аднак парушэньні, учыненыя Расейскай Фэдэрацыяй, несувымерна больш сур’ёзныя паводле сваёй прыроды і маштабу», — гаворыцца ў дакумэнце.

Сярод іншага, місія АБСЭ падае факты двух гучных ваенных злачынстваў — бамбаваньня расейскімі сіламі тэатру і радзільні ў Марыюпалі.