Па словах Лё Пэн, яна ня хоча, каб французы цярпелі ад наступстваў санкцый у дачыненьні да нафты і газу.
На фоне прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі і вайны на тэрыторыі Ўкраіны крытыкі Лё Пэн зьвярнулі ўвагу на яе ранейшыя сувязі з Расеяй. Пры гэтым палітык асудзіла расейскую агрэсію ў адносінах да суседняй краіны.
У другім туры выбараў прэзыдэнта Лё Пэн будзе змагацца за пасаду зь дзейным кіраўніком дзяржавы Эманюэлем Макронам. Галасаваньне адбудзецца 24 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Афіцыйныя вынікі першага туру выбараў прэзыдэнта Францыі: Макрон — 27,6%, Лё Пэн — 23,41%, Мэляншон — 21,95%Большасьць краін Эўразьвязу робяць захады, каб скараціць імпарт расейскіх энэрганосьбітаў, каб абмежаваць магчымасьці Крамля фінансаваць вайну. Адназначна адмаўляецца зрабіць гэта толькі Вугоршчына. У той жа час залежнасьць некаторых краін, напрыклад Нямеччыны, ад расейскага газу нагэтулькі істотная, што іх кіраўніцтва заяўляе, што поўная адмова ад паставак з Расеі магчымая толькі празь некалькі гадоў. Улады такіх дзяржаў асьцерагаюцца далейшага росту цэнаў на энэрганосьбіты для грамадзян.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў відэазвароце да парлямэнту Літвы заявіў, што ЭЗ павінен назваць дакладныя тэрміны адмовы ад імпарту энэргарэсурсаў з Расеі і ўнесьці іх у адзін з пакетаў санкцый супраць Крамля.
Раней ЭЗ увёў пяць пакетаў санкцый у дачыненьні да Расеі і Беларусі, пад санкцыі падпалі больш за 1000 расейскіх фізычных і юрыдычных асобаў і цэлыя галіны эканомікі. Апошні пакет забараніў імпарт вугалю з Расеі і ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу расейскага грузавога транспарту.
Раней эмбарга на расейскія энэргарэсурсы ўвялі ЗША і Вялікая Брытанія, якія спажывалі істотна менш расейскай нафты, чым ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Большасьць кандыдатаў на выбарах у Францыі, якія ня выйшлі ў другі тур, падтрымала МакронаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эманюэль Макрон прапанаваў Эўразьвязу цалкам адмовіцца ад расейскіх вугалю і нафты