Генэральны сакратар NATO: Расея засяродзіць новыя ўдары па ўсходзе і поўдні Ўкраіны

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у Брусэлі

Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расея не пакінула плянаў акупацыі Ўкраіны і пасьля перагрупоўкі войскаў засяродзіць удар на ўсходзе і поўдні краіны.

«У бліжэйшыя тыдні мы чакаем спробаў расейскіх войскаў рушыць наперад ва ўсходніх і паўднёвых частках Украіны з мэтай заваяваць увесь Данбас і стварыць наземны калідор да акупаванага Крыму. Так што вайна ўвайшла ў крытычную фазу», — цытуе Столтэнбэрга BBC.

Генэральны сакратар NATO дадаў, што трагедыя Бучы наўрад ці будзе адзінкавым фактам ваенных злачынстваў Расеі.

«Калі яны адступяць, а ўкраінскія войскі вернуць тэрыторыю, я баюся, яны знойдуць там масавыя пахаваньні, новыя сьведчаньні зьверстваў і ваенных злачынстваў», — сказаў Столтэнбэрг на прэс-канфэрэнцыі.

Генэральны сакратар NATO пацьвердзіў абяцаньне альянсу прадоўжыць падтрымку Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен: «На кожны расейскі танк Украіна будзе мець больш за 10 нашых ПТРК»