«Цяпер важна задакумэнтаваць усе злачынствы». Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу

Уладзімір Зяленскі з падначаленымі ў Бучы, Кіеўская вобласьць, 4 красавіка 2022 г.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў горад Бучу, у якім расейскія войскі зьдзекаваліся з цывільнага насельніцтва і забілі шмат людзей.

На сёньняшні дзень вядома пра 340 ахвяр. Але гэта не канчатковая лічба.

«Важна, каб журналісты паказалі ўсяму сьвету, што адбывалася тут і што рабілі расейскія вайскоўцы, і што рабіла Расейская Фэдэрацыя ў мірнай Украіне», — сказаў Уладзімір Зяленскі журналістам у Бучы.

Прэзыдэнт Украіны дадаў, што весьці перамовы з Расеяй пасьля такіх злачынстваў вельмі складана.

«Вельмі складана размаўляць, калі ты бачыш, што яны тут нарабілі. Людзі знаходзяцца ў бочках, у скляпах, задушаныя і закатаваныя», — дадаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Адступленьне расейцаў з Чарнігаўскай і Сумскай абласьцей, новыя сьведчаньні пра забойства цывільных. 40-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Самае страшнае — твары людзей, якія перажылі акупацыю». Беларускі добраахвотнік «Барсук» пра вызваленую Бучу