Кіеў: Польшча, Латвія, Літва і Эстонія пачынаюць працэс транспартнай ізаляцыі Беларусі і Расеі

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны заявіла, што Польшча, Латвія, Літва і Эстонія пачынаюць працэс поўнага спыненьня транспартных перавозак з Расеяй і Беларусьсю.

«Польшча, Латвія, Літва і Эстонія ў найбліжэйшыя 48-72 гадзіны пачнуць працэс поўнай ізаляцыі ад Расеі», — напісаў у сваім тэлеграм-канале намесьнік міністра інфраструктуры Ўкраіны Мустафа Наем.

Ён нагадаў, што Міністэрства інфраструктуры на мінулым тыдні накіравала ў адпаведныя ведамствы гэтых чатырох краін ініцыятыву аб спыненьні любога аўтамабільнага злучэньня з Расеяй і Беларусьсю.

«Мы дзякуем усім міністрам транспарту гэтых краін. Рэакцыя імгненная. Чакаем канчатковага выніку. У выпадку станоўчага рашэньня межы з Расеяй і Беларусьсю будуць цалкам закрытыя, а гэта значыць, што аўтамабільнае злучэньне і ўсе транспартныя перавозкі стануць немагчымымі», — падкрэсьліў Мустафа Наем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна просіць Польшчу, Эстонію, Літву і Латвію закрыць межы зь Беларусьсю і Расеяй

25 сакавіка Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны паведаміла, што зьвярнулася ў Эўракамісію з просьбай цалкам спыніць транспартныя зносіны з Расеяй і Беларусьсю.