Украіна просіць Польшчу, Эстонію, Літву і Латвію закрыць межы зь Беларусьсю і Расеяй

Беларуска-польская мяжа, студзень 2022
Беларуска-польская мяжа, студзень 2022

Адказу на просьбу пакуль няма, ідуць перамовы.

Пасол Украіны ў Польшчы Андрэй Дзяшчыца падчас выступу на ўкраінскай тэлевізіі заявіў, што ўлады Ўкраіны і Польшчы ўжо праводзяць перамовы аб закрыцьці польска-беларускай мяжы.

«Мы праводзім перамовы зь Міністэрствам інфраструктуры Польшчы, з урадам Польшчы з мэтай, каб усё ж былі цалкам закрытыя межы. Нават калі рашэньне ня будзе прынятае на ўзроўні Эўразьвязу», — заявіў Дзяшчыца.

Ён удакладніў, што з аналягічнай просьбай — аб закрыцьці межаў з Расеяй і Беларусьсю — Украіна зьвярнулася таксама да Літвы, Латвіі і Эстоніі.

«Я думаю, што гэтае рашэньне будзе прынятае. Тады ня прыйдзецца чакаць ЭЗ, і мы заблякуем цалкам любыя дастаўкі ў Расею», — сказаў Дзяшчыца.

Раней, 25 сакавіка міністэрства інфраструктуры Ўкраіны паведаміла, што зьвярнулася ў Эўракамісію з просьбай цалкам спыніць транспартныя зносіны з Расеяй і Беларусьсю.

​
XS
SM
MD
LG