Францыя асудзіла «масавы гвалт», учынены расейскімі войскамі ва Ўкраіне

Эманюэль Макрон прамаўляе ў справе Ўкраіны, здымак з манітору, 2 сакавіка 2022 году

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у «Твітэры», што выявы з Бучы бачыць «невыносна».

«Расейскім уладам давядзецца адказаць за гэтыя злачынствы», — дадаў Макрон, выказаўшы спачуваньне ахвярам і салідарнасьць з украінцамі.

Міністар замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян у нядзелю таксама асудзіў тое, што ён назваў «масавым гвалтам, учыненым расейскімі войскамі» ва Ўкраіне ў апошнія тыдні, асабліва ў горадзе Буча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Рэакцыя сьвету на масавыя забойствы ў Бучы: Кулеба лічыць Расею горшай за ісламістаў, Ціханоўская заклікае зьбіраць доказы злачынстваў

У заяве Ле Дрыяна адзначаецца, што гэты акт гвалту, магчыма, зьяўляецца ваенным злачынствам і што Францыя будзе супрацоўнічаць з украінскімі ўладамі і Міжнародным крымінальным судом, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Вуліцы Бучы заваленыя целамі мірных жыхароў пасьля расейскай акупацыі — фотасьведчаньне